Мінск — найлепшы горад у свеце. Дзе б ні быў, заўсёды хочацца вярнуцца дадому, заявіў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў пасля цырымоніі ўскладання кветак ля стэлы «Мінск — горад-герой», якая адкрыла праграму святкавання Дня горада ў сталіцы, перадае БелТА.
«Мінск — лепшы горад у свеце. Гэта я кажу шчыра і адкрыта. Не таму, што сёння свята горада, а таму, што дзе б я ні быў, мне заўсёды хочацца вярнуцца сюды, дадому», — сказаў Іван Кубракоў.
Ён адзначыў, што беларуская сталіца з кожным годам, з кожным днём развіваецца, становіцца прыгажэйшай. Будуюцца новыя будынкі, праспекты. Самае галоўнае — у Мінску жывуць выдатныя людзі. І тое, што робіцца гарадскімі ўладамі, — для іх. «Упэўнены, наш горад будзе развівацца. Мінчане, усе грамадзяне Беларусі будуць жыць у бяспецы, пад мірным небам», — адзначыў міністр.
Ён павіншаваў усіх мінчан і гасцей са святам. Пажадаў поспеху, здароўя, поспехаў. «Традыцыйна заўсёды ў Дзень горада ўскладаем кветкі да абеліска ў памяць аб тых, хто аддаў самае дарагое, што ёсць у чалавека, — свае жыцці для таго, каб мы жылі сёння пад мірным небам. І мы зробім усё, каб не падвесці тых людзей, якія ваявалі і адстойвалі мір і свабоду ў краіне. Бачым сёння маладых хлопцаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі патрыятычных клубаў. З упэўненасцю магу сказаць, што мір на нашай зямлі будзе забяспечаны. А наш любімы Мінск будзе толькі развівацца», — сказаў Іван Кубракоў.
У горадзе сёння запланавана вялікая колькасць мерапрыемстваў. З самай раніцы на вуліцах шматлюдна, на святочныя пляцоўкі прыходзяць сем’ямі, з дзеткамі. «І гэта выдатна!»,- падкрэсліў міністр.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.