Вы тут

Мэр Арла: Сёння прэстыжна быць пабрацімам Гомеля


Сёння прэстыжна быць пабрацімам Гомеля. Перакананасць у гэтым выказаў мэр Арла (Расія) Юрый Парахін на ўрачыстым прыёме афіцыйных дэлегацый гарадоў-пабрацімаў і гарадоў — партнёраў Гомеля з нагоды 882-годдзя горада над Сожам, перадае БелТА.


Як было адзначана, Гомель і Арол не так даўно сталі гарадамі-пабрацімамі. Падпісанне пагаднення адбылося напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік Арла звярнуў увагу: Гомель — горад з глыбокай гісторыяй, з гераічным мінулым, з моцным падмуркам, на якім сёння развіваюцца Эканоміка і сацыяльная сфера.

«Сёння прэстыжна быць пабрацімам горада Гомеля. Я жадаю прамысловым прадпрыемствам, эканоміцы, сацыяльнай сферы развіцця, дабрабыту, рухацца наперад», — сказаў мэр расійскага горада.

«Мы будзем раўняцца на Гомель. Тое, што мы сёння бачым — як развіваецца патрыятычнае выхаванне, эканоміка, гэта варта пераймаць і памнажаць», — перакананы Юрый Парахін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.