Вы тут

Прэзідэнт НАК: Алімпійскі дзень можа стаць для дзяцей першым крокам на шляху да вяршынь спорту


 

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка даў старт Алімпійскаму дню ў Мінску, які разгарнуўся на пляцоўцы каля Палаца спорту, паведамляе БелТА.


У суботу на пр. Пераможцаў размясціліся больш за 20 спартыўных пляцовак. Паспрабаваць свае сілы ў розных дысцыплінах могуць удзельнікі ва ўзросце да 14 гадоў. Гасцямі мерапрыемства сталі тытулаваныя беларускія атлеты, у прыватнасці, у цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел чэмпіён Парыжскай Алімпіяды Іван Літвіновіч і прызёры гульняў Віялета Бардзілоўская, Яўген Залаты і Яўген Ціханцоў.

«У першую чаргу хачу павіншаваць Мінск з днём нараджэння і пажадаць міру, дабра і працвітання на доўгія гады. Арганізацыя алімпійскага дня ў Дзень горада ўжо стала традыцыяй. Вельмі прыемна, што такая вялікая колькасць людзей знайшло час наведаць пляцоўку ля Палаца спорту. Мерапрыемства сабрала як дзяцей, так і іх бацькоў, гэта сапраўднае сямейнае свята. Упэўнены, удзельнікі не застануцца расчараваныя, у хлопцаў ёсць магчымасць паглядзець на ўсе віды спорту і зрабіць выбар на карысць якой-небудзь секцыі, — сказаў кіраўнік НАК. — Сёння хтосьці абавязкова зробіць першы крок на шляху да Алімпійскіх вяршыняў, дапамагчы ў гэтым без ваганняў пагадзіліся Нашы славутыя спартсмены. Штогод мы стараемся ўносіць нейкія новаўвядзенні. Так, гэтым разам быў ускладнены алімпійскі квэст. Каб заняць першае месца, прыйдзецца папацець».

Таксама Віктар Лукашэнка падзяліўся меркаваннем пра выступ беларускіх атлетаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года. «У Парыжы з 17 нашых удзельнікаў 11 трапілі ў васьмёркі наймацнейшых, а чацвёра заваявалі медалі. Гэта вельмі добры вынік, улічваючы, што было шмат маладых хлопцаў. Выпрабаванні загартоўваюць чэмпіёнаў, мы выдатна выступілі насуперак усім санкцыям. Калі алімпійскі рух будзе развівацца ў правільным кірунку, то ў бліжэйшыя гады мы будзем займаць высокія месцы ўжо пад сваёй сімволікай. Зразумела, што без гімна і сцяга вельмі непрыемна, але я лічу, што ўдзельнічаць усё роўна трэба. Спартсмены рыхтаваліся ўсё жыццё, і страціць мару было б няправільна. Мы імі ганарымся. Яны засталіся вельмі задаволеныя, у Францыі сустрэлі добрае стаўленне гледачоў і спартыўных чыноўнікаў».

Прэв’ю: НАК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.