14 верасня, у рамках свята горада Мінска, прайшоў міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск Старажытны».
Дзесяць стагоддзяў гісторыі горада Мінска адлюстраваны ў фестывальнай праграме на гістарычна важным месцы на беразе ракі Свіслач з дапамогай людзей, якія займаюцца ў сваёй дзейнасці рэканструкцыяй ад часоў ранняга сярэднявечча да Вялікай Айчыннай вайны.
Праграма фестывалю была складзена з мерапрыемстваў, якія найбольш поўна перадаюць атмасферу высакароднага сярэднявечнага рыцарства, старажытнай рамеснай слабады, энергічнага ваеннага бівуака пехацінцаў Айчыннай вайны 1812 года, гераічнага становішча ваенных урачоў першай і другой сусветных войнаў, танцавальнымі фрагментамі розных эпох з прыцягненнем гледачоў, перацякаючы з адной захапляльнай падзеі ў іншую. Фінальнай кропкай фестывалю стала канцэртная праграма.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.