Беларус Акім Гнедчык стаў пераможцам чэмпіянату свету па сучасным пяцібор’і сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы праходзілі ў партугальскім горадзе Калдаш-да-Раінья. У індывідуальным заліку сярод хлопцаў выступілі чацвёра беларускіх пяціборцаў — усе нашы спартсмены здолелі прабіцца ў фінал, усяго стадыю кваліфікацыі прайшлі 36 спартсменаў з 74. Перамогу ў вырашальным турніры атрымаў наш Акім Гнедчык: беларус стаў мацнейшым у фехтаванні, быў адным з лепшых на паласе перашкод, і нават адносна сярэднія секунды ў плаванні і лазер-ране не перашкодзілі Акіму фінішаваць з вялікім запасам.
Раней сёлета Гнедчык стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юнакоў. Серабро і бронзу планетарнага форуму заваявалі егіпцянін Амар Абдэлькадэр і ўкраінец Максім Кавальчук адпаведна. Што да вынікаў іншых нашых спартсменаў, то Ягор Ерафееў заняў 13-е месца, Аляксандр Калугін размясціўся на 26-м, а Цімафей Пракопчык стаў 29-м.
У жаночых спаборніцтвах таксама былі прадстаўлены чатыры беларускі, але Кіры Каваленка і Карыне Хоміч не ўдалося пераадолець паўфінальны бар’ер. Фінал у дзяўчат у выніку выйграла Фарыда Халіл з Егіпта, наша Яніна Целяпнёва набрала 17-ю суму балаў, а яе сяброўка па камандзе Паліна Бубнава скончыла турнір 32-і. Наступным буйным стартам у календары пяціборцаў стане чэмпіянат свету сярод юніёраў (U19), які пройдзе з 23 па 29 верасня ў літоўскім Друскінінкаі.
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».