Вы тут

Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў


Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў, расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол. Пра гэта паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Паводле яго слоў, у краіне расце колькасць доўгажыхароў. Па апошніх звестках, узросту больш за 100 гадоў дасягнулі звыш 600 чалавек. Цягам апошніх дзесяці гадоў іх колькасць складала каля 400. У 2023 годзе было каля 500 доўгажыхароў.

Мікалай Арол удакладніў, што з ліку ўсіх доўгажыхароў тром жыхарам Беларусі больш за 110 гадоў.
Усе людзі гэтага дастойнага ўзросту знаходзяцца на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Іх віншуюць з днём нараджэння і іншымі святамі.

Датычна гендэрнага складу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дадаў, што 66% людзей старэйшых за 65 гадоў — жанчыны. Гэта значыць, на дзвюх жанчын гэтага ўзросту прыпадае адзін мужчына.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.