Вы тут

Сталі вядомы пераможцы фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву»


XVII фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» ўрачыста завяршыўся ў Смаленску. Гэтыя дні сталі сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў. Галоўная інтрыга раскрылася на гала-канцэрце. Менавіта там сталі вядомы пераможцы конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні і конкурсу харэаграфічных калектываў.


Так, у вакальным выпрабаванні званне лаўрэата і дыплом першай ступені атрымала Ангеліна Самалётава з Беларусі і Аляксандр Несцераў з Расіі. 

Што да міжнароднага конкурсу харэаграфічных калектываў, то ў намінацыі «Народна-сцэнічны танец, стылізацыя народнага танца» Гран-пры і магчымасць прыняць удзел у Славянскім базары ў Віцебску атрымалі заслужаны калектыў народнай творчасці Расійскай Федэрацыі ансамбль танца «Ералаш» і узорны мастацкі калектыў харэаграфічны ансамбль «Фолія». Звання лаўрэата першай ступені ўдастоены заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца «Белая Русь» і заслужаны аматарскі калектыў узорны ансамбль народнага танца «Чабарок».

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.