Вы тут

Фарбы святочнага Мінска


Па добрай традыцыі да прыходу любога свята мы клапатліва ўпрыгожваем сваі дамы, вуліцы гарадоў, вёсак... Робім гэта старанна, каб знешні выгляд дакладна перадаў сутнасць самаго свята, выказаў нашу да яго павагу.


Такое да месца нагадаць перад самым маладым святам нашай дзяржавы — Днём народнага адзінства.

Напярэдадні 17 верасня я запрашаю вас у невялікае фотападарожжа па вуліцах і плошчах Мінска, каб убачыць, якія новыя фарбы дадаліся ў гэты час да заўжды багатай гарадской палітры.

Дзяржаўнае свята Дня народнага адзінства з’яўляецца адным з найбольш афіцыйных ў нашым календары, але гэта не перашкаджае яму заставацца адным з самых урачыстых. Таму і колеры новых вулічных пано, кампазіцый, інсталяцый мастакі-афарміцелі выбралі адпаведныя колерам дзяржаўнай сімволікі. Тэматычную зададзенасць палітры яны ўзбагацілі разнастайнасцю знешніх форм, а змест афармлення удала напоўнілі спасылкамі на гістарычныя дакументы.

Так, напрыклад, на Кастрычніцкай плошчы побач з мноствам чырвоных і зялёных палотнішчаў над стужкамі нацыянальнага арнаменту вырасла маштабная канструкцыя вышынёю больш за шэсць метраў з вялізнымі чорна-белымі архіўнымі фотаздымкамі. Гэтыя здымкі — нібы вокны ў мінулае — дазваляюць гледачам перанесціся ў далёкія перадваенныя гады, убачыць занатаваныя гістарычныя моманты аб’яднання нашай краіны.

Здалёк бачнае і размешчанае на Цэнтральнай плошчы тканевае пано. Разам з іншымі выяўленчымі элементамі на ім прысутнічае выява валошак, як напамін пра наш агульны нацыянальны сімвал. 

На праспекце Незалежнасці можа сфатаграфавацца каля вялізнага пано з малюнкам славутых мінскіх гарадскіх варот. Яны, як і сапраўдныя вароты на прывакзальнай плошчы, гасцінна запрашаюць кожнага ў Мінск, сталіцу краіны народнага адзінства.

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.