У эфіры тэлеканала АНТ старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка распавёў пра тое, якія даручэнні былі дадзены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам органам улады ў сувязі з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі, а таксама ацаніў сітуацыю ў краіне, паведамляе БелТА.
Адказваючы на пытанне аб тым, якія даручэнні былі дадзены кіраўніком дзяржавы ў сувязі з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі, Ігар Сергяенка адзначыў: «асноўны акцэнт быў зроблены менавіта на рабоце ў рэгіёнах, на рабоце з насельніцтвам — і прадстаўнікоў органаў улады, і дэпутацкага корпуса, прафсаюзаў, грамадскіх актывістаў. Паказваць, тлумачыць. Не проста тлумачыць, але і вырашаць пытанні».
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу таксама дадаў, што важна тлумачыць, калі будуць праведзеныя выбары і якім чынам. «Гэта яшчэ наперадзе, трэба будзе абмяркоўваць і прымаць трэба будзе на сесіі Палаты прадстаўнікоў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй выбары прэзідэнцкія павінны прайсці да 20 ліпеня 2025 года. Таму яшчэ ёсць час вызначыцца з датай», — сказаў Ігар Сергяенка.
Ацэньваючы сітуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, Ігар Сергяенка адзначыў: «Рэальных перадумоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне мы не бачым. Але тым не менш, вядома ж, будуць прадпрымацца і робяцца намаганні з-за мяжы, так званай пятай калоны адтуль для таго, каб ускалыхнуць сітуацыю так ці інакш. Сёння гэта інфармацыйная вайна, гэта ўкіды, гэта спробы скампраметаваць уладу. Па меры набліжэння актыўнай фазы выбарчай кампаніі, вядома ж, як мы заўсёды гэта бачылі, гэта будзе нарастаць. Я думаю, што гэта павінна абмежавацца толькі падобнымі праявамі, да нейкіх больш агрэсіўных дзеянняў дайсці не павінна. Хоць на працягу апошніх двух-трох гадоў неаднаразова спыняліся спробы здзяйснення нейкіх дыверсійных акцый на аб’ектах чыгункі. Яны выяўляліся своечасова, спыняліся праваахоўнымі органамі, органамі КДБ. Ёсць упэўненасць, што сітуацыя захавае вось гэтую стабільнасць. Гэта залежыць ад нас, і ў тым ліку ад улады».
Гаворачы пра падзеі 2020 года, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сказаў: «На тых прадпрыемствах, якія тады качала, Калі людзей заклікалі не выходзіць на працу, людзі сёння па-іншаму ацэньваюць. Таму што яны бачаць, што адбываецца вакол. І яны бачаць, як змяняецца жыццё ў нас. За гэты нават час. Якія аб’екты з’яўляюцца, як расце заработная плата, сацыяльная палітыка рэалізуецца, пенсіі павышаюцца». Ігар Сергяенка дапоўніў, што павышэнне пенсій з 1 кастрычніка на 5% — ужо другое сёлета. «Гэта значыць паэтапна рухаемся далей, наперад, нягледзячы ні на што», — сказаў на заканчэнне старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Прэв’ю: БелТА
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.