Вы тут

Школьнікі прайшлі «дарогамі памяці і славы» Асіповіцкага раёна


Цікавы маршрут для вучняў і іх педагогаў з розных раёнаў Магілёўшчыны арганізаваў Магілёўскі абласны цэнтр творчасці. З 13 па 15 верасня яны прымалі ўдзел у паходзе «Мой край Прыдняпроўскі: маршрутамі памяці», які праводзіўся ў рамках абласнога праекта «#Мая _Зямля_Прыдняпроўе».


За дзень пераходу вандроўнікі пераадольвалі 12-14 кіламетраў, вучыліся арганізоўваць прывалы, жылі ў палатках. Па дарозе яны наведвалі гісторыка-культурныя аб’екты і мемарыяльныя комплексы, ушаноўвалі памяць герояў і ўскладалі да іх помнікаў кветкі. А яшчэ — удзельнічалі ў краязнаўчым квэсце «Беларусь — мая Радзіма» і аб’яднальным чэленджы «#У_памяці_навечна», дэманстравалі свае веды ў гісторыка-пазнавальным рынгу «Беларусь — мая Радзіма». Удзельнікі паходу сустрэліся з юнымі экскурсаводамі Асіповіччыны, якія пазнаёмілі іх з мясцовымі славутасцямі. А падчас вячэрніх прэзентацый-экскурсій «Мая малая Радзіма» рабяты расказалі пра маршруты адукацыйнага турызму сваіх раёнаў. Час праляцеў непрыкметна, на памяць засталося шмат фота і ўспамінаў. 

— Гэта быў першы маштабны паход-акцыя, які аб’яднаў на адным маршруце рабят і іх педагогаў з усёй Магілёўшчыны, — паведамілі арганізатары. — Жывыя зносіны, знаёмства з новымі мясцінамі і людзьмі, вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны дапамаглі падлеткам прасякнуцца гісторыяй роднага краю і зразумець, наколькі важна любіць сваю Радзіму і быць патрыётам. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.