Менавіта так мы называем сёння дату 17 верасня 1939 года, калі пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, вынікам якога стала ўз’яднанне разарваных па жывому народа і зямлі. За 85 гадоў, што мінулі з таго часу, стаўленне да гэтай даты было рознае: то яе шырока святкавалі, то пакідалі толькі на шыльдах назваў вуліц. Тры гады таму яна нарэшце займела належны статус — 17 верасня цяпер дзяржаўнае свята. І гэта таксама ўжо само па сабе акт гістарычнай справядлівасці, бо так і павінна быць.
Найлепш пра тое, што значыў гэты дзень для беларусаў 85 гадоў назад, могуць расказаць жывыя сведкі. Людзей у такім сталым веку ўжо амаль не засталося. Але ёсць газетныя старонкі. Мы знайшлі нумар «Звязды» — святочна-ўрачысты, — датаваны 18 верасня 1939 года, і зрабілі яго рэтраспектыву. Там інфармацыі шмат: паказаны і настрой людзей, і прычына гэтага настрою — пачытайце расповеды пра здзекі польскіх паноў, не выдуманыя, запісаныя па гарачых слядах ад саміх беларусаў, якія былі «пад Польшчай». Такое не прыдумаеш. І не даруеш, скажа хтосьці.
Мы даравалі. Але не забыліся. Наша памяць — наш абярэг ад паўтарэння. Чытайце сёння публікацыі 85-гадовай даўнасці, чытайце іншыя матэрыялы па тэме — іх сёння ў нумары нямала. Усё, здавалася б, проста і справядліва: адзін народ жыве на сваёй спрадвечнай зямлі ў сваёй краіне. Але якая цана за гэта заплачана і чаго варта сёння гэта захаваць, — вось пра што таксама абавязкова трэба помніць.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.