Вы тут

Аўтапрабег «За адзіную Беларусь» прайшоў у сталіцы ў Дзень народнага адзінства


17 верасня ў Мінску адбыўся аўтапрабег «За адзіную Беларусь», арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Патрыёты Беларусі» ў рамках святкавання Дня народнага адзінства. 


У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

— Аўтапрабег стаў працягам рэалізаванага ў 2023 годзе праекта «сімвал адзінства», падчас якога было сабрана 118 сцягоў кожнага раённага цэнтра, 6 сцягоў кожнай вобласці і 10 сцягоў гарадоў абласнога падпарадкавання для ўстаноўкі на алеі адзінства ў Мінску. — адзначыў старшыня РГА «Патрыёты Беларусі» Мікалай Зарубіцкі. — Паступала вельмі шмат званкоў з розных рэгіёнаў ад жадаючых далучыцца да нас. У выніку сёлета ў аўтапрабегу прынялі ўдзел дэлегацыі ад кожнага раённага цэнтра, горада абласнога падпарадкавання і вобласці. Яны прадстаўляюць рэгіёны пад сваім сцягам. Наш народ вельмі актыўны, людзі разумеюць важнасць дня Народнага Адзінства. Аўтапрабег — гэта наш спосаб паказаць адзін аднаму і ўсяму свету, што мы разам, мы любім нашу цудоўную Беларусь.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.