У Беларусі штогод бярэцца на аналіз 10 тыс. пробаў вады. Такія лічбы прыведзены ў аглядзе да Сусветнага дня маніторынгу вады, які адзначаецца 18 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Беларусі адыгрывае важную ролю ў ахове рэсурсаў і забеспячэнні экалагічнай бяспекі. Увага надаецца як павярхоўным, так і падземным водам.
«Рэгулярны аналітычны кантроль, які праводзіцца з 1993 года, уключае ў сябе збор аналізаў 10 тыс.пробаў вады штогод. Кантралююцца больш за 500 выпускаў сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб’екты», — адзначаецца ў аглядзе.
Што тычыцца вадаёмаў і рэк, то маніторынг ажыццяўляецца ў 297 пунктах назіранняў на 160 водных аб’ектах — 86 вадацёках і 74 вадаёмах.
Гідрахімічныя паказчыкі ацэньвае Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя (РЦАК), гідрабіялагічныя — Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Мінпрыроды распрацаваны праект Стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змены клімату на перыяд да 2030 года.
«Патрабаванні да якасці вады дазваляюць засцерагчы людзей ад хваробатворных бактэрый і вірусаў, — адзначылі ў Белгідрамеце. — Веданне аб тым, як праводзіць простыя аналізы якасці вады, дазваляе людзям не толькі ўсвядоміць бягучы стан вадаёмаў у раёне, але і прымаць меры па іх ахове».
Мэта Сусветнага дня маніторынгу вады — павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб прымаемых мерах па абароне водных рэсурсаў ад забруджвання.
Прэв’ю: БелТА
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.