Як паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 19 верасня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.
Чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ноччу ад слабога да ўмеранага, днём ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад 6 градусаў да 12 цяпла, месцамі яна складзе 13—15 градусаў, максімальная днём – 22—27 градусаў. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.