Вы тут

Наталля Качанава ўзяла ўдзел у адкрыцці ІV Еўразійскага жаночага форуму ў Санкт-Пецярбургу


Падчас свайго выступлення спікер адзначыла, што 2024 год азнаменаваны шэрагам найважнейшых падзей у лёсе беларускага народа і нашай краіны. Яна расказала, што ўпершыню праведзены адзіны дзень галасавання, падчас якога былі выбраны дэпутаты ўсіх узроўняў. Паспяхова адбылося першае пасяджэнне VІІ Усебеларускага народнага сходу — у яго новым канстытуцыйным статусе. Сёлета беларусы адзначылі 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва, 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


«Самае галоўнае дасягненне беларускага народа — гэта тое, што ў рэкордна кароткія па гістарычных мерках тэрміны пад мудрым і дальнабачным кіраўніцтвам Прэзідэнта нашай краіны мы змаглі пабудаваць сваю суверэнную і незалежную рэспубліку», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Па словах спікера, насуперак ангажаваным ацэнкам наша краіна паспяхова развіваецца і па праве можа служыць прыкладам многім іншым краінам свету. «Пра гэта сведчаць і высокія пазіцыі нашай краіны ў міжнародных рэйтынгах: Беларусь займае 34-е месца сярод 166 краін у Індэксе дасягнення Мэт устойлівага развіцця, 61-е месца сярод 169 — у Індэксе сацыяльнага развіцця, 69-е сярод 193 — у Глабальным індэксе чалавечага развіцця, — канкрэтызавала яна. — У рэйтынгу краін шчаслівага дзяцінства займае 35-е месца сярод 175 краін свету, 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных краін для мацярынства».

У Беларусі жанчыны складаюць больш за палову насельніцтва. «Узровень жаночай пісьменнасці — 100 %, — звярнула ўвагу Старшыня Савета Рэспублікі. — У нас кожны другі кіраўнік у краіне — жанчына, у парламенце доля жанчын складае 36 %. Працягласць водпуску па доглядзе дзіцяці — тры гады, і ён поўнасцю аплачваецца. Гэта толькі некаторыя лічбы і факты, якія сведчаць аб тым, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы, каб кожная жанчына магла свабодна працаваць, абапіраючыся на традыцыйныя каштоўнасці, ствараць сям’ю і выхоўваць дзяцей у духу павагі да сваёй гісторыі і культуры, дабівацца поспехаў у кар’еры, творчасці ці грамадскай дзейнасці, жыць у бяспецы і пад мірным небам. Увогуле, зроблена ўсё, каб кожная жанчына ў нашай краіне была шчаслівай».

Разам з тым беларускіх жанчын не можа не турбаваць эскалацыя сітуацыі вакол Беларусі, якая не спадае: сістэматычныя спробы ўмяшання звонку ва ўнутраныя справы нашай краіны, эканамічны ціск, мілітарызацыя прыгранічнай прасторы і ваенныя правакацыі, узвядзенне жалезных заслонаў, адзначыла спікер. «Мы асуджаем нелегітымную санкцыйную палітыку краін Захаду, стварэнне штучных бар’ераў для перамяшчэння грузаў і тавараў, свабоды перамяшчэння грамадзян, а таксама шматлікія дыскрымінацыйныя рашэнні ў краінах так званай развітой дэмакратыі, у аснове якіх — грубыя парушэнні правоў чалавека, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Заклікаем міжнародныя арганізацыі эфектыўна выконваць свае мандаты, забяспечваць выкананне прынцыпу суверэннай роўнасці дзяржаў, дабівацца спынення санкцыйнага самавольства, якое пагаршае глабальныя праблемы чалавецтва».

Па словах спікера, ніхто не мае права вызначаць лёс Беларусі. І гэта датычыцца кожнай дзяржавы. «Беларусь з’яўляецца паўнапраўным членам міжнароднай сям’і, і ў бягучых умовах глабалізацыі ўнутраны дабрабыт нашай дзяржавы ў многім залежыць ад сітуацыі на знешнім контуры, — лічыць Старшыня Савета Рэспублікі. — Мы, жанчыны, не маем ніякага маральнага права заставацца абыякавымі да ўсяго, што адбываецца ў свеце».

Паводле слоў спікера, заакіянскае ваеннае лобі крыважэрна паразітуе на бядзе мільёнаў людзей, сутыкаючы лбамі народы, якія жылі стагоддзямі ў згодзе, падсілкоўваючы канфлікты ў розных частках планеты зброяй і забароненымі боепрыпасамі.

«Чырвоныя лініі ўсё больш размываюцца, ствараючы пагрозу рэальнай вайны планетарнага маштабу, пераможцаў у якой не будзе, — акцэнтавала ўвагу спікер. — У той час калі беларускія жанчыны і жанчыны з дружалюбных нам краін выступаюць за спыненне кровапраліцця і больш хуткія перагаворы дзеля дасягнення міру, мы бачым, як некаторыя палітыканкі на Захадзе насуперак галоўнай місіі ўсіх жанчын на гэтай зямлі — быць крыніцай натхнення і стварэння, папярэджваць канфлікты, прыміраць краіны і народы, — наадварот, заклікаюць да мілітарызацыі, ваеннай канфрантацыі і нарошчвання паставак зброі. Для нас такая палітыка ненатуральная».

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.