Вы тут

Міжнародная выстава ЖКГ «Наш дом» праходзіць у Мінску


Міжнародная спецыялізаваная выстава жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Наш дом» адкрылася 18 верасня ў Мінску ў выставачным цэнтры «БелЭкспа». Менавіта тут можна ўбачыць найноўшыя дасягненні гэтага напрамку.


— Галоўная наша мэта — павысіць якасць аказання жыллёва-камунальных паслуг, а таксама стварыць камфортныя ўмовы для жыцця нашых грамадзян. У рамках выставы пройдзе каля 10 мерапрыемстваў, дзе будуць разгледжаны асноўныя пытанні аказання жыллёва-камунальных паслуг, — адзначыў на адкрыцці мерапрыемства міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Таксама ён дадаў, што на выставе дэманструюцца дасягненні і ў сферы ЖКГ, і ў сумежных галінах, што садзейнічае развіццю ўзаемадзеяння і прадуктыўным дыскусіям.

Усяго ў выставе «Наш дом» прадстаўлена больш за 110 экспанентаў з Беларусі і Расіі. Таксама ёсць вялікая вулічная экспазіцыя з камунальнай тэхнікай разнастайных вытворцаў.

Наведаць выставу можна да 20 верасня.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.