Вы тут

Легендарны італьянскі нападаючы Тота Скілачы памёр ва ўзросце 59 гадоў


Легендарны італьянскі нападаючы Тота Скілачы памёр ва ўзросце 59 гадоў. Аб гэтым паведамляе італьянская газета Corriere della Sera.


Сальваторэ Скілачы, вядомы ў свеце футбола як Тота, памёр пасля працяглай хваробы. Незабыўны герой «Чароўных начэй» чэмпіянату свету 1990 года ў Італіі хварэў ракам, адзначаецца ў матэрыяле Corriere della Sera. У апошні час ён знаходзіўся ў шпіталі ў родным Палерма.

«Тота, ты назаўжды застанешся ў нашых сэрцах», — напісала сям’я ў сацыяльнай сетцы былога нападаючага.

Развітанне з футбалістам пройдзе на стадыёне Рэнца Барбера ў Палерма, паведамляе Euronews.

Скілачы завяршыў кар’еру ў 1997 годзе. Ён выступаў за такія знакамітыя клубы, як «Ювентус» і «Інтэр».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.