Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з Танзілай Нарбаевай


На палях IV Еўразійскага жаночага форуму адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай са старшынёй Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзілай Нарбаевай, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Нашы народы звязваюць вельмі добрыя, сяброўскія адносіны. І, вядома, прыкладам усяму з’яўляюцца нашы Прэзідэнты, у якіх вельмі падобныя падыходы ў рабоце, ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Ва ўнутранай палітыцы — гэта перш за ўсё народ з яго праблемамі, а ў знешняй — міралюбівае развіццё сваёй суверэннай, незалежнай краіны і неўмяшанне ва ўнутраныя справы, — сказала Наталля Качанава. — Мы з вялікай радасцю ўспамінаем наш афіцыйны візіт у дружалюбны і брацкі Узбекістан. Я так і сказала, што мы едзем да сёстраў і братоў, таму што мы адчуваем роднасць нашых душ. Нашы народы працавітыя. Як гаварыў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з вамі, і беларускі, і ўзбекскія народы — гэта народы-працаўнікі».

Спікер падзякавала Танзіле Нарбаевай за высокі ўзровень правядзення ІІ Узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму, які праходзіў у Ташкенце 26-27 жніўня гэтага года. На палях форуму адбылася сустрэча Наталлі Качанавай з Прэзідэнтам Узбекістана. «Гэта была сапраўды пазітыўная размова. Перад намі пастаўлены важныя стратэгічныя задачы. Калі я сустракалася з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, я перадала ўсё, што мы абмеркавалі. У тым ліку і тое, што лідар Узбекістана паставіў задачу (парламентарыям Олій Мажліса. — Заўвага БелТА) кантраляваць ход выканання ўсіх пагадненняў, якія былі дасягнуты падчас афіцыйнага візіту кіраўніка нашай дзяржавы ва Узбекістан у лютым. Наш Прэзідэнт паставіў нам аналагічную задачу. Таму мы сёння павінны зрабіць усё, каб тыя дамоўленасці, якія ёсць паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў, выконваліся. Таму што гэтыя дамоўленасці накіраваны найперш на развіццё нашых краін і сяброўскія адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.