Папулярны расійскі выканавец і музыка Сяргей Жукаў мае намер адсудзіць 5 млн расійскіх рублёў (звыш $54 тыс.) у свайго двайніка. Гэта вынікае з карткі Арбітражнага суда ў базе дадзеных «Электроннае правасуддзе», паведамляе газета «Известия».
Саліст і лідар гурта «Рукі Уверх!» указаў, што яго капіюе артыст і аўтар трыб’ют-шоў Андрэй Бялянін.
Бялянін пацвердзіў інфармацыю аб пазове. «Я хачу азнаёміцца з матэрыяламі спраў, якія пададзены. У нас ужо не першы судовы працэс адносна майго трыб’ют-шоў, майго праекта», — адзначыў ён.
У 2022 годзе суд забараніў Бяляніну выкарыстоўваць таварныя знакі і інтэлектуальную ўласнасць групы «Рукі Уверх!». Пасля гэтага артыст памяняў назву свайго праекту. «Трыб’ют Рукі Уверх» быў перайменаваны на «NE Рукі Уверх».
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.