Спатрэбіцца: маладыя моцныя кабачкі — 2,5 кг; цыбуля рэпчатая — 0,5 кг; морква — 0,5 кг; салодкі перац — 5 шт. сярэдняга памеру; часнок — 200 г.; зяленіва (кроп, кінза, сельдэрэй, пятрушка) — на смак. Для марынаду: алей — 250 мл; цукар — 200 г; воцат 9 % — 150 мл; соль — 2 ст. л.; прыправа для морквы па-карэйску — 2 пачкі.
Для прыгатавання марынаду дастаткова проста змяшаць яго інгрэдыенты.
Для падрыхтоўкі гэтай нарыхтоўкі на зіму пажадана выкарыстоўваць толькі моцныя і маладзенькія кабачкі. Кабачкі і моркву надзіраем на тарцы для морквы па-карэйску ці рэжам тоненькай саломкай. Можна таксама нарэзаць гародніну невялікімі кружочкамі. Ад лупіны іх чысціць не варта. Калі вы нарэзалі кабачкі саломкай, то і іншую гародніну ў гэтай закусцы рэжце таксама саломкай. Калі ж рэжаце кабачкі кружочкамі, то ўсё тады таксама рэжце кружочкамі. Так атрымліваецца прыгажэй. Хоць, у прынцыпе, гэта справа густу кожнай гаспадыні.
Салодкі перац і цыбулю рэжам, як падабаецца. Здробнены часнок і дробна насечанае зяленіва змешваем з усёй гароднінай. Папярэдне прыгатаваным марынадам заліваем нашу страву, яшчэ раз змешваем і даём настаяцца 3-4 гадзіны.
Па заканчэнні гэтага часу раскладваем закуску ў чыстыя сухія слоікі і стэрылізуем: літровыя слоікі — паўгадзіны, паўлітровыя — 15 хвілін. Усё. Закатаць, даць астыць, не пераварочваючы слоікаў. Захоўваць можна кабачкі па-карэйску і ў кладоўцы, і ў склепе.
Спатрэбіцца: кабачкі невялікія — 2-3 шт.; зяленіва (кроп, пятрушка і інш.), часнок — на смак; лімонны сок — 3–4 ст. л.; соль, алей для смажання.
Кабачкі рэжам на дзве часткі, потым — на пласціны таўшчынёй каля 0,7 см.
Абсмажваем з двух бакоў да румянасці.
Здрабняем зяленіва, часнок і змешваем з лімонным сокам і соллю.
У ёмістасць укладваем абсмажаныя лустачкі кабачкоў, перасыпаем кожны пласт зяленівам з сокам лімону.
Накрываем ёмістасць і адпраўляем у халадзільнік на 30 хвілін.
Закуска атрымліваецца свежай, духмянай. Калі не любіце шмат алею ў кабачках, тады можна запекчы ў духоўцы, проста апырскаўшы кожную лустачку нерафінаваным сланечнікавым алеем — ён надае марынаванай гародніне выдатны смак.
Многія робяць нарыхтоўкі на зіму: марынуюць агуркі, памідоры, грыбы і многае іншае. А вось пра марынаваную бульбу ведаюць не ўсе, а гэта вельмі проста і смачна.
Спатрэбіцца: бульба — 500 г, алей — 200 мл, яблычны воцат — 50 мл, вада — 50 мл, рэпчатая цыбуля — 50 г, часнок — 15 г, чырвоны балгарскі перац — 1 шт. (150 г), кроп — 15 г, пятрушка — 15 г, чорны перац молаты — 1 ч. л. (5 г), соль — 1 ст. л. (30 г).
Падрыхтуйце ўсе інгрэдыенты. Для гэтага рэцэпту пажадана выкарыстоўваць невялікую бульбу. Калі ж будзеце браць буйную, то пасля варкі нарэжце яе на зручныя парцыённыя кавалачкі.
Бульбу старанна прамыйце, перакладзеце ў каструлю. Заліце вадой і пастаўце на агонь. Пасля закіпання вады паменшыце агонь і варыце бульбу да гатоўнасці.
Цыбулю нарэжце кубікамі, часнок — пласцінамі, балгарскі перац — кубікамі. Кроп і пятрушку дробна пасячыце.
Перакладзіце ўсе інгрэдыенты ў ёмістасць для прыгатавання марынаду. Уліце рафінаваны алей, яблычны воцат і ваду. Усыпце молаты чорны перац і соль. Старанна ўсё змяшайце.
Адвараную гарачую бульбу выкладзіце ў літровы стэрылізаваны слоік і заліце прыгатаваным марынадам. Калі слоік астыне да пакаёвай тэмпературы, прыбярыце яго ў халадзільнік мінімум на суткі.
Марынаваную бульбу падавайце на стол у якасці закускі або гарніру. Марынад з-пад яе можна выкарыстоўваць як запраўку для агароднінных салатаў.
Каб павукі не заводзіліся ў хаце, мала толькі рэгулярных уборак.
Цёплы час года падкідвае свае неспадзеўкі, прычым не самыя прыемныя. У дом лезуць насякомыя: то камары, то мошкі, то мухі. Не выключэнне — павукі. Асабліва яны актывізуюцца з надыходам восені.
Найбольш частыя няпрошаныя госці, якія жывуць у нашых дамах, — павукі-сенакосцы, або даўганожкі. Як зразумела з назвы, у гэтых непрыкметных напаўпразрыстых казурак надзвычай доўгія лапкі, якія ў разы перавышаюць даўжыню іх цела. Яны бяскрыўдныя для чалавека, а з непрыемнасцяў прыносяць толькі эстэтычную — сам факт знаходжання ў доме.
Гэтых павукоў прыцягваюць куты на столі і побач з вокнамі — якраз у месцах магчымага транзіту мошак і камароў, на якіх яны ў асноўным і палююць. Дарэчы, некаторыя прыхільнікі экажыцця не спяшаюцца пазбаўляцца ад такіх жывых пастак, бо павукі цалкам бясплатна, якасна і без усякай хіміі чысцяць кватэру ад крывасмокаў і іншых дробных казурак.
Але калі вам непрыемная сама думка пра павуцінне ў доме, можаце скарыстацца нашымі парадамі, як пазбавіцца ад павукоў.
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.