14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Падмурак адзінства


Усё часцей прыходзіцца канстатаваць, што гаджэты нам замяняюць родных і знаёмых, ТікТок — жывыя стасункі. Чалавек быццам унутры гэтага «сусветнага катла»: націснуў клавішу — і ты каля Эйфелевай вежы, адправіў запыт — дзясяткі старонак адказаў. Тэхналогіі нас аб’ядналі, але чалавечай цеплыні не адчуваем. У вірлівым свеце знаходзімся ў адзіноте.


Фота з адкрытых крыніц

Роспач адзіноты здольная перамагчы адзінства. Цяпер гэтае свята не толькі пра ўз’яднанне нашага народа, цяпер гэта і пра адказ на выклікі сучаснага свету. Хопіць беларусам саромецца сябе, спрацаваных рук сваіх бацькоў, вясковай хаты, сваёй гісторыі. І пакуль мы будзем хіліцца то да адных, то да другіх — будзем і адчуваць сябе прымакамі або наогул — бабылямі. Так атрымалася і з датай аб’яднання. Пра пастарункі, «пся крэў», асаднікаў і Бярозу-Картузскую спачатку «забыліся» дзеля савецкага інтэрнацыяналізму, а пасля ўжо з-за дэмакратычнага касмапалітызму. Прагу пакалення Прытыцкага да аб’яднання народа прапілі ў варшаўскіх кавярнях, а памяць пра закатаваных у турэмных сутарэннях продкаў згубілі ў сучасных полькіх sklepy (крамах). Як суседзі будуць паважаць нас, калі мы самі сябе не паважаем? У таго ж польскага грамадства няма павагі да збеглых, што так імкнуліся далучыцца да Польшчы, зрабіць «як у Польшчы». Так, мы паважаем польскае грамадства, але ніколі не пагодзімся з палітыкай неапілсудчыны і ніколі не забудзем «асалоды» Kresy Wschodnіe.

І, што цікава, цяпер зноў на палітычным тэатры нашага рэгіёна разгортваецца знаёмая ўжо драма, як у 1939 годзе. Нават гульцы тыя ж. Тады ў гэтай кампаніі не было заакіянскага «бенефіцыяра». Але загады гучалі з Лондана. Польскі ўрад у міграцыі хаваўся менавіта там.

Сёння тэзіс адзінства гучыць не толькі ў нацыянальным сэнсе, але і ў больш глабальным — у геапалітычным. Шалёны глабальны свет вучыць нас парушыць дзве асноўныя запаведзі: веру продкаў і памяць аб продках. Аснову, падмурак, без якога ніколі родная хата не выстаіць. А такое ўжо было. Менавіта гэта было філасофіяй асадніцкай палітыкі Польшчы Пілсудскага. Прабачце, а цяпер не так? Што трансліруюць на Беларусь медыйныя платформы за кошт польскага ўрада? І навошта афіцыйнай Варшаве столькі бруду ліць на суседнюю Беларусь, навошта падымаць пратэсны градус у беларусаў? Імперскія амбіцыі Рэчы Паспалітай.

Брэсцкая крэпасць — сімвал мужнасці савецкага салдата і савецкага народа. Аксіёма. Але ў месцы, дзе жыве памяць савецкага подзвігу, прапісалася і экспазіцыя, прысвечаная польскаму часу... Гістарычная справядлівасць. Мо, і так. Але чаму ў знакавым месцы нашай гісторыі няма сведчанняў пра Афанасія Філіповіча? Выдатнага беларускага асветніка — ужо за гэта гісторыя павінна яго памятаць. Але яшчэ большую справу ён зрабіў ужо ў сане ігумена. Дарэчы, месца яго служэння было каля сцен сучаснай Брэсцкай крэпасці. Святы, які кананізаваны праваслаўнымі вернікамі, адстойваў праўду, веру продкаў да апошняга ўздыху, пакуль зажыва не быў пахаваны сваімі катамі. Мабыць, нездарма і Дзень аб’яднання беларусаў супадае з днямі памяці Афанасія Брэсцкага. Гэты дзень пра тое, што нават голас з роднай зямлі гучыць набатам і поклічам — не страціць сябе і наша адзінства.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Грамадства

Шлях да храма

Шлях да храма

Кастрычнік абвешчаны месяцам рэлігійнага турызму. 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.