Вы тут

Скарбы нашай агульнай памяці


Фотавыстаўка Анатоля Клешчука «Маім праведнікам» адкрылася ў Мінску. У вялікай зале Дома дружбы размясцілася унікальная калекцыя здымкаў, якую аўтар ствараў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Таленавіты фотажурналіст працаваў у газеце «Звязда», сярод яго галоўных творчых тэм заўжды заставалася тэма захавання памяці пра беларускіх Праведнікаў народаў свету. Яны ў ваенным ліхалецці, рызыкуючы жыццём, ратавалі ахвяр Халакосту, выяўлялі мужнасць і самаахвярнасць, абіраючы шлях спагады і супраціву. Анатолю Клешчуку пашчасціла за сваё жыццё зафіксаваць на фотастужку вобразы амаль сотні Праведнікаў. На выставе прадстаўлена частка гэтай каштоўнай калекцыі. 


У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Бенларусі захопнікі стварылі больш за 200 вялікіх і малых гета, дзе утрымлівалі больш сотні тысяч вязней яўрэяў. Некаторым пашчасціла збегчы, уратавацца, у тым ліку дзякуючы смелым і спагадлівым людзям. Незалежна ад веравызнання і дастатку, беларусы ратавалі вязняў хаваючы іх, даючы ежу, адзенне, падтрымку і надзею.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прысутнічалі актывісты Грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці, супрацоўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпмісій. 

Усе прысутныя прынялі ўдзел ў цырымоніі запальвання сімвалічнай Свечкі памяці. Яе трапяткі агеньчык загарэўся ў знак падзякі тым, хто ў гады вайны ратаваў нявінных ахвяр і тых, хто ў мірныя часы працягвае рабіць унёсак у захаванне памяці пра подзвіг нашага народа.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.