Спецыялісты ажыццяўляюць прыём пры абласных і Мінскім гарадскім аб’яднаннях прафсаюзаў з 14.00 да 17.30 кожны трэці чацвер месяца. З адрасамі грамадскіх прыёмных можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнет-партале ФПБ.
Кожны ахвотны можа ўнесці свае прапановы па ўдасканаленні сітуацыі на спажывецкім рынку або паведаміць, напрыклад, аб нестандартных выпадках, такіх як адсутнасць тавараў, недастатковы іх асартымент, значнае павышэнне цэн на тавары і паслугі або іх неналежную якасць.
— У фармаце грамадскіх прыёмных прафсаюзы працуюць ужо другі месяц. Гэта яшчэ адна магчымасць убачыць і пачуць, што хвалюе людзей, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца. За час працы прыёмных зваротаў паступала няшмат. У асноўным яны датычыліся паведамленняў аб рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі ў асобных гандлёвых пунктах, недастатковым асартыменце некаторых тавараў.
Кожны зварот спецыялісты бяруць на кантроль, пры неабходнасці выязджаюць на месца для дэталёвага разбору сітуацыі. Калі ўзнікаюць спрэчныя моманты, інфармуюцца дзяржаўныя органы па кампетэнцыі. Такая практыка дазваляе аператыўна вырашаць пытанні тых, хто звярнуўся, — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Нагадаем, «народны кантроль» за сітуацыяй на спажывецкім рынку прафсаюзы праводзяць з 2017 года. Заўвагі, пытанні, прапановы па ўдасканаленні ў гэтай сферы, акрамя грамадскай прыёмнай, можна таксама паведаміць па тэлефоне або пакінуць электронны зварот на афіцыйным інтэрнет-партале ФПБ праз спецыяльную форму «Паведаміць аб сітуацыі з цэнамі» (дадатковая рэгістрацыя не патрабуецца).
Алена КРАВЕЦ.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.