Інфармацыйны ціск на насельніцтва Беларусі нарошчваецца. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы са слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
У сваім выступленні Аляксандр Вальфовіч сфакусіраваўся на актуальных пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі, няпростай сітуацыі, якая складваецца сёння вакол нашай краіны. «Нягледзячы на тое, што вы працуеце ў розных галінах народнай гаспадаркі, займаецеся педагагічнай дзейнасцю, умацаванне нацыянальнай бяспекі ў многім залежыць ад кожнага з вас», — падкрэсліў ён.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі нагадаў вядомую ісціну: войны выйграюць не войскі, войны выйграюць народы. А таму, якой бы эфектыўнай не была ваенная арганізацыя дзяржавы, неабходна быць згуртаванымі і гатовымі супрацьстаяць любой агрэсіі.
Акрамя таго, Аляксандр Вальфовіч закрануў пытанні дзяржаўнага і ваеннага кіравання, расказаў аб удасканаленні нарматыўнай прававой базы ў сферы бяспекі. Асаблівую ўвагу ўдзяліў забеспячэнню бяспекі маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў.
«Мы ведаем, што на Захадзе таксама рыхтуюцца да нашай электаральнай кампаніі. У асяроддзі збеглых працягваецца выпрацоўка адзінай стратэгіі дзеянняў. Гучаць заклікі да кансалідацыі так званых дэмсіл, дыскрэдытацыі прэзідэнцкіх выбараў, узмацнення санкцыйнага ціску на нашу краіну. Нарошчваецца таксама інфармацыйны ціск на насельніцтва Беларусі, — адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі. — Усё гэта лішні раз сведчыць аб раўнадушнасці збеглых да нашай будучыні, будучыні нашых дзяцей, бо жадаць горшага свайму народу можа толькі чалавек, далёкі ад яго. А сілавы блок, у сваю чаргу, зробіць усё неабходнае для нейтралізацыі такіх выклікаў і пагроз і гарантуе бяспеку нашых грамадзян»,— рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.