Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» пройдзе ў Магілёве з 25 да 27 верасня. «Беларусь 3» прапаноўвае сваім гледачам напярэдадні 23 верасня згадаць атмасферу кінасвята мінулага года за праглядам мультфільмаў айчынай і замежнай вытворчасці.
Распачнецца тэматычны паказ у 16.35 з дэманстрацыі мультыплікацыйнагай кінастужкі «Беларусьфільма» 2023 года «Навагодні калейдаскоп. Каробка». У працяг нам пакажуць мультфільмы «Навагодні калейдаскоп. Лета зімой», «Навагодні калейдаскоп. Місія невыканальная», «Навагодні калейдаскоп. Навагоднія прыгоды». Чакаюць кранальныя гісторыі ў розных тэхніках і ад розных рэжысёраў з непаўторнай атмасферай самага чаканага свята для ўсіх.
А ў 16.55 глядзіце расійскія мультыплікацыйныя фільмы «Леў велічынёй з далоньку» (2022 г.) і «Слон і цётка» (2023 г.). Потым на экране ў 17.05 будуць паказы мультфільмаў «Боксфокс» і «Слёзы», «Нябесны дом», якія ўбачылі свет у 2022 годзе ў Іспаніі.
І завершыць у 17.20 тэматычны кінаэфір на тэлеканале «Беларусь 3» мультфільм індыйскай вытворчасці 2023 года «Надзея — мара з адкрытымі вачыма». Абавязкова паглядзіце, лепш за ўсё ў кампаніі сваіх дзяцей, бо вам пасля будзе пра што пагаварыць.
Алена ДРАПКО
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.