Вы тут

Вучоныя захавалі геном чалавека на 5D-крышталі для адраджэння чалавецтва пасля магчымага вымірання


Навукоўцы з Універсітэта Саўтгемптана (Вялікабрытанія) захавалі інфармацыю аб геноме чалавека на 5D-крышталі памяці, які патэнцыйна можна будзе выкарыстоўваць для адраджэння чалавецтва, калі яно вымрэ. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле Sky News, паведамляе БелТА.


Група навукоўцаў з Даследчага цэнтра оптаэлектронікі (ORC) Універсітэта Саўтгемптана выкарыстала лазеры для запісу дадзеных аб геноме чалавека на 5D-крышталь, які, па іх словах, можа захоўвацца мільярды гадоў. У адрозненне ад іншых фарматаў захоўвання ён не псуецца з часам.

У сваёй заяве ўніверсітэт апісаў крышталь як адзін з самых «хімічна і тэрмічна стойкіх матэрыялаў на зямлі». Ён можа вытрымліваць велізарныя нагрузкі, экстрэмальныя тэмпературы і «уздзеянне касмічнай радыяцыі».

Прадстаўнік універсітэта сказаў: «Гэты метад кадавання выкарыстоўвае два аптычных вымярэння і тры прасторавыя каардынаты для запісу па ўсім матэрыяле — адсюль і "5d" у назве».

Каманда навукоўцаў спадзяецца, што дадзены метад можна будзе выкарыстоўваць для запісу геномаў відаў раслін і жывёл, якія знаходзяцца на мяжы вымірання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.