Аб’яднанне намаганняў Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы — галоўны адказ нашым ворагам, заявіла старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Матвіенка падчас сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай. Сустрэча адбылася на палях IV Еўразійскага жаночага форуму, перадае БелТА.
Валянціна Матвіенка падзякавала старшыні Савета Рэспублікі за выступленне на пленарнай частцы IV Еўразійскага жаночага форуму.
«Калі ідзе наступ на нашы нацыянальныя інтарэсы, правакацыі, супрацьдзеянне і спробы стрымліваць наша развіццё, аб’яднанне намаганняў Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы з’яўляецца галоўным адказам нашым ворагам і ўзмацняе нашы магчымасці ў барацьбе з пагрозамі», — сказала Валянціна Матвіенка.
Прэв’ю: БелТА
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.