Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сустрэліся з міністрам спорту Расіі Міхаілам Дзегцяровым у рамках яго візіту ў Беларусь, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця спартыўнай галіны абедзвюх краін. Кіраўнік НАК Беларусі падкрэсліў, што за апошнія гады ўзаемадзеянне дзяржаў у гэтай сферы выйшла на вельмі высокі ўзровень, а беларускія спартсмены і трэнеры атрымліваюць неацэнны вопыт, удзельнічаючы ў спаборніцтвах з наймацнейшымі расійскімі атлетамі.
«Мы з’яўляемся надзейнымі партнёрамі і працягнем пашыраць супрацоўніцтва з расійскім бокам у сферы фізічнай культуры і спорту, — адзначыў Віктар Лукашэнка. — Гэты рабочы візіт Міхаіла Уладзіміравіча — добрая магчымасць пазнаёміцца з многімі сучаснымі спартыўнымі аб’ектамі Мінска і ацаніць нашы магчымасці».
«Хачу павіншаваць усіх беларускіх атлетаў з заваяваннем алімпійскіх медалёў у Парыжы, пад такім ціскам гэта дарагога каштуе, — сказаў Міхаіл Дзегцяроў. — За апошнія чатыры месяцы, з моманту майго прызначэння на пасаду міністра, мы неаднаразова сустракаліся з калегам Сяргеем Кавальчуком. І шчыльная сумесная праца з нашымі сябрамі з Беларусі будзе працягвацца».
Таксама кіраўнік спартыўнага ведамства РФ запрасіў прэзідэнта НАК на Міжнародны форум «Расія — спартыўная дзяржава», які пройдзе ва Уфе ў кастрычніку. Міхаіл Дзегцяроў прыбыў у Мінск на сумеснае пасяджэнне калегій Мінспорту Беларусі і Расіі, якое адбудзецца ў Зале алімпійскай славы НАК 20 верасня.
Прэв’ю: НАК
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.