Пачынаючы з трэцяй дэкады верасня цяпло сыходзіць з тэрыторыі нашай краіны, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. А ўсё таму, што вецер змяніў свой напрамак з паўднёва-ўсходняга на паўночны, таму ў краіну пачало паступаць больш свежае паветра ўмераных шырот.
Тэмпературны фон з кожным днём становіцца ніжэйшым, але па-ранейшаму будзе перавышаць сярэднія шматгадовыя значэнні на 1–6 градусаў. Мінімальныя значэнні тэмпературы паветра будуць вагацца ад 3 да 13 градусаў. Толькі ноччу 23 верасня (панядзелак) у выніку паступлення халоднай паветранай масы ў асобных раёнах краіны паветра будзе астуджацца да 1–2 градусаў і не выключаны першыя замаразкі.
У пятніцу надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны, ноччу слабы, днём ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 3–9 градусаў, месцамі паветра будзе астуджацца да 10–13 цяпла, максімальная днём складзе 19–25 градусаў. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.
Таксама суха чакаецца і 21 верасня. У гэты дзень надвор’е ў краіне прадоўжыць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Невялікая воблачнасць. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад 3 цяпла да 10 градусаў, максімальная днём — 18–25 градусаў.
У нядзелю да нас пачне стукацца халодная восень. У гэтыя суткі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, пры гэтым з поўначы Еўропы будуць паступаць халодныя паветраныя масы. Невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы 3–10 цяпла, але панізіцца тэмпературны фон днём, калі будзе ўжо не больш за 15 градусаў па поўначы краіны і да 23 цяпла па поўдні Беларусі.
У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–8 градусаў, па поўдні да 11 градусаў, месцамі магчымыя замаразкі (ад нуля да мінус 2 градусаў). Тэмпература паветра максімальная днём — 17–24 градусы вышэй за нуль.
У аўторак таксама пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 3–10, месцамі да 13 градусаў, максімальная днём — 19–26 градусаў.
А ў сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 6–13 градусаў, максімальная днём — 19–26 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.