Вы тут

«Аформлена заяўка на выдаленне ўліковага запісу». Праваахоўнікі расказалі пра новы від махлярства


Ашуканцы прыдумалі новую схему крадзяжу Telegram-акаўнтаў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


«Апошнім часам карыстальнікі Telegram сталі атрымліваць спам-рассылку нібыта ад службы падтрымкі аб тым, што імі была аформленая заяўка на выдаленне профілю. Для адмены працэдуры прапаноўвалася перайсці па спасылцы на фішынгавую старонку або інтэрнэт-рэсурс (цалкам ідэнтычнай дызайне самога Telegram). Далей увесці нумар тэлефона і код-бяспекі. Пасля ўводу гэтых звестак, акаўнт пераходзіць пад кантроль махляроў», — расказалі праваахоўнікі.

Яны звярнулі ўвагу на тое, што платформа мэсэнджара не прадугледжвае выдаленне акаўнта праз службу падтрымкі. «Акаўнт можа быць выдалены толькі па ініцыятыве яго ўладальніка», — дадалі ва ўпраўленні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.