Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не варта рэагаваць на патрабаванні начальства занадта эмацыянальна, паберажыце свае нервы. Знойдзеце дыпламатычны спосаб дабіцца патрэбнага вам рашэння. Серада спрыяльная для важных перагавораў і нарад. У чацвер упартая праца прынясе поспех, можаце разлічваць на прыбытак, адкрыецца другое дыханне.

ЦЯЛЕЦ. На рабоце магчымы перагрузкі і завышаныя патрабаванні. Верагодная сітуацыя, калі давядзецца адстойваць свае інтарэсы. Могуць быць змены ў прафесійнай сферы. Самы напружаны дзень тыдня — аўторак. Асабліва будуць дапякаць нечаканасці і спешка. Аднак паспееце многае зрабіць. Найбольш спрыяльнымі днямі стануць панядзелак і пятніца.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні з лёгкасцю вырашыце любыя праблемы і выйдзеце пераможцам з магчымых спрэчак. Вас можа адолець бурны запал, прычым узаемны. Верагодны фінансавы поспех. Найлепшай схемай дзеянняў будзе іх спантаннасць, імкніцеся не напружвацца, хутчэй за ўсё, усё складзецца само сабой. У аўторак паступіць цікавая інфармацыя, пастарайцеся не прапусціць, ад яе будзе залежаць ваша будучыня. У пятніцу верагодная шматабяцальная размова, прызнанні ў каханні, прапанова рукі і сэрца.

РАК. На гэтым тыдні будуць своечасовымі разважанні аб сэнсе жыцця і сваім месцы ў гэтым свеце. Вызначайце найбліжэйшыя мэты, вы зможаце іх дасягнуць. Дазвольце сабе паўнавартасна адпачыць і набрацца сіл для наступнага рыўка. У чацвер можа адбыцца штосьці асаблівае, што дазволіць вам дабіцца поспеху.

ЛЕЎ. Паспрабуйце ўзварушыцца, вам трэба тэрмінова пазбавіцца ад стану апатыі, а адпачываць на гэтым тыдні ніхто не дасць. У пачатку тыдня не варта спакушацца салодкімі абяцаннямі, нядобразычліўцы могуць паспрабаваць уставіць палкі ў колы, праявіце пільнасць. Не варта сумнявацца ва ўласных сілах, упэўненасць — залог поспеху.

ДЗЕВА. У першай палове тыдня праявіце асцярожнасць з новымі знаёмымі, ім не варта занадта давяраць. У аўторак не спяшайцеся прымаць прапановы, якія здаюцца безумоўна выгаднымі. Пазней усплывуць некаторыя няўлічаныя нюансы. У чацвер, перш чым прыняць якое-небудзь рашэнне, неабходна ўсё добра ўзважыць. У выхадныя выпраўляйцеся на пікнік ці шпацыр, палюбуйцеся восенню.

ШАЛІ. На гэтым тыдні з’явіцца магчымасць вырашыць цяжкае, але важнае для вас пытанне. У панядзелак лёгка пройдзе афармленне і атрыманне дакументаў. У працоўных пытаннях магчымы нечаканы паварот. Удалыя будуць перагаворы з новымі партнёрамі, магчымы таксама і рамантычныя знаёмствы. Раней пачатыя справы будуць паспяхова рухацца наперад. Ваша задача — не паддавацца эмоцыям.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні зможаце плённа працаваць, не адцягваючыся на прыкрыя дробязі. На рабоце аўтарытэт узрасце, вам прапануюць павышэнне па службе, і вы гатовы да гэтай адказнасці. Цяпер лепш нічога не планаваць, жывіце па вольным графіку, а інтуіцыя не падвядзе. Выхадныя будуць поўныя рамантыкі і прыемных уражанняў.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні не грэбуйце магчымасцю атрымаць кваліфікаваную дапамогу юрыста ці ўрача. У аўторак адчуеце, што бясконцыя непаладкі і затрымкі ў рабоце перапаўняюць чашу вашага цярпення, тым не менш пастарайцеся захоўваць стрыманасць. Многія з узніклых перашкод на наступны дзень знікнуць самі сабой. Нечаканая інфармацыя, атрыманая ў суботу, здольная змяніць вашы планы і нават жыццё.

КАЗЯРОГ. Прыйдзецца нямала часу аддаць вырашэнню асабістых праблем. Партнёры па бізнесе могуць прымусіць пахвалявацца. Прыслухайцеся да парад калег і сяброў. Працы можа быць значна больш, чым вы разлічвалі. Будзе карысна заняцца пашырэннем кола сваіх зносін, у выхадныя па магчымасці адпачніце на прыродзе. Звярніце ўвагу на праблемы дзяцей, яны маюць патрэбу ў вашым клопаце і дапамозе, не адмаўляйце ім.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні будзеце знаходзіцца ў цэнтры падзей, давядзецца ўнікаць ва ўсё, што адбываецца, і браць на сябе адказнасць. У аўторак засяродзіцца на працоўных справах вам перыядычна будзе перашкаджаць раздражняльнасць, не будзьце занадта прынцыповыя ў дробязях. У чацвер захочацца рамантыкі і доўгіх прагулак. Не адкладайце іх да выхадных.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вам можа не спадабаецца тое, што будзе адбывацца вакол. Але пастарайцеся не рабіць паспешных высноў. Каб не пагаршаць сітуацыю, будзьце ветлівыя, дыпламатычныя і інтэлігентныя. Прыйдзецца разлічваць толькі на свае сілы і ўлічваць інтарэсы партнёраў. Цяпер не час мяняць працу і пачынаць новыя праекты. Аддайце больш часу і ўвагі блізкім.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Грамадства

Шлях да храма

Шлях да храма

Кастрычнік абвешчаны месяцам рэлігійнага турызму. 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.