Беларускія штангісты пачалі выступленні на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў, які праходзіць у іспанскім Леонэ, паведамляе БелТА.
Нашу каманду на планетарным форуме прадстаўляюць восем атлетаў — пяцёра хлопцаў і тры дзяўчыны. У першы дзень турніру адбыліся спаборніцтвы ў жаночай вагавой катэгорыі да 55 кілаграмаў, дзе выступала Юлія Кацянёва. У рыўку беларуска паслядоўна справілася са штангай вагой 75, 79 і 82 кг, у штуршку паспяховымі апынуліся спробы на 95 і 100 кг, і толькі заключны падыход на 103 кг выйшаў няўдалым. Сума абодвух практыкаванняў у Кацянёвай склала 182 кг, што прынесла Юліі сёмае месца сярод 20 дзяўчат. Перамогу ў дваябор’і з вынікам 216 кг атрымала Чэнь Гуань Лін з кітайскага Тайбэя.
Заўтра за ўзнагароды моладзевага чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы будуць змагацца нашы Артур Якушаў (да 67 кг) і Кацярына Цімашэнка (да 59 кг). У нядзелю на іспанскі памост выйдзе ўладальніца золата леташняга форуму ў рыўку Кацярына Якушава (да 64 кг), а 25 верасня ўдзел у турніры прыме сярэбраны прызёр МЧМ-2023 Ігнат Паўлюкавец (да 96 кг).
26 верасня ў Леонэ выступяць Емяльян Маскалёў (да 102 кг) і Уладзіслаў Саковіч (да 109 кг), а ў заключны дзень спаборніцтваў аспрэчваць медалі будзе Роберт Куроўскі (звыш 109 кг). Усяго планетарны форум сярод моладзі ў Іспаніі сабраў 350 штангістаў з 64 краін.
Прэв’ю: НАК
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.