14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Цютрын і Гуштын перамаглі на турніры памяці Мядзведзя


У сталічным Палацы спорту завяршыўся 53-і міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Удзельнікі спаборніцтваў разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях, прадстаўнікі Беларусі заваявалі дзесяць узнагарод: дзве залатыя, адну сярэбраную і сем бронзавых. Пераможцамі мемарыяла Мядзведзя сталі Арыян Цютрын (да 61 кг) і Аляксандр Гуштын (да 97 кг), на другую прыступку п’едэстала ў вазе да 97 кг падняўся Уладзіслаў Казлоў.

Бронзавыя медалі выйгралі Дзмітрый Шамела (да 61 кг), Расул Ціхаеў, Ілья Хамцоў (абодва — да 86 кг), Яраслаў Ядкоўскі (да 92 кг), Васіль Паўлючэнка (да 97 кг), а таксама Віталь Пясняк і Павел Дзятлаў (абодва — да 125 кг). Чатыры ўзнагароды вышэйшай пробы ў атлетаў з Расіі, тры золата ў дэлегацыі Азербайджана, адно — у Балгарыі.

Усяго на спаборніцтвах памяці трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя выступілі барцы вольнага стылю з 11 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Балгарыі, Узбекістана, Бахрэйна, Кыргызстана, Таджыкістана, Казахстана, Малдовы і Грэцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Грамадства

Шлях да храма

Шлях да храма

Кастрычнік абвешчаны месяцам рэлігійнага турызму. 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.