14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Надвор'е: Апошні тыдзень цёплага верасня


Першы месяц восені быў анамальна цёплым, і нават апошнія свежыя ночы не змаглі ўраўнаважыць высокія дзённыя максімумы. Сярэднясутачная тэмпература паветра да гэтага часу не выйшла ў кліматычнае рэчышча, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

Сіноптыкі адзначаюць, што 24–28 верасня захаваецца павышаны тэмпературны фон — у асноўным на 3–8 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Як паведамляюць у Белгідрамеце, 24 верасня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфармавалася ў цёплай паветранай масе.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 цяпла да 14 градусаў, па паўднёвым усходзе 5–7 цяпла, максімальная днём будзе ў межах 22–28 градусаў. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

У аўторак ноччу ў заходніх, а раніцай і днём ў цэнтральных раёнах краіны адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца да нас з боку Карпат. Па ўсходзе краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі па захадзе краіны, раніцай і днём у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, удзень у асобных раёнах на ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 8 цяпла да 15 градусаў, а максімальная днём складзе 18–25 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 27 цяпла.

І ў сераду ўмовы надвор’я ў нашай краіне прадоўжыць вызначаць маларухомы франтальны раздзел. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 8 да 15 цяпла, а максімальная днём — 18–25 градусаў.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 12–17 градусаў, а максімальная днём — 16–23 градусы.

Будзе цёпла і ў суботу, калі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — 10–17 градусаў, максімальная днём — 17–23 цяпла, а па крайнім паўднёвым усходзе месцамі да 27 градусаў.

Восеньскае пахаладанне прыйдзе толькі ў нядзелю, 29 верасня. У гэты дзень па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад 4 цяпла па паўночным захадзе да 15 градусаў па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём — 10–17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.