14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

У Кітаі адзначаецца рост узроўню урбанізацыі


Узровень урбанізацыі Кітая, які вымярае долю пастаянных гарадскіх жыхароў ад агульнай колькасці насельніцтва, павялічыўся на 55,52 працэнтныя пункты за перыяд з канца 1949 года — да 66,16 працэнта па стане на канец мінулага года. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя Дзяржаўным статыстычным упраўленнем (ДСУ) КНР, перадае «Сіньхуа».


За 75 гадоў з моманту заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі краіна прайшла найбуйнейшы і самы хуткі працэс урбанізацыі ў сусветнай гісторыі, зазначаецца ў дакладзе ДСУ. У канцы 1949-га ў Кітаі налічвалася ўсяго 129 гарадоў з агульнай колькасцю насельніцтва 39,49 млн. чалавек. Да канца мінулага года колькасць гарадоў узрасла да 694, а насельніцтва гарадоў акруговага ўзроўню і вышэй дасягнула 673,13 млн. чалавек. Сярод іх 29 гарадоў маюць насельніцтва звыш 5 млн. чалавек кожны, а 11 гарадоў — больш за 10 млн. чалавек кожны.

Назіраецца больш збалансаваны працэс урбанізацыі ў менш развітых заходніх рэгіёнах Кітая. 9 з 11 гарадоў акруговага ўзроўню, якія ўвайшлі ў спіс гарадоў гэтай катэгорыі за перыяд з 2011 года, знаходзяцца менавіта ў заходніх рэгіёнах краіны. Па меры развіцця урбанізацыі Кітай амаль цалкам адмяніў абмежаванні на рэгістрацыю хатніх гаспадарак у гарадах з насельніцтвам менш за 3 млн. пастаянных жыхароў, што значна палягчае працэс перасялення сельскіх жыхароў у гарады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.