Вы тут

У пекінскім метро можна плаціць замежнымі банкаўскімі карткамі


Замежныя пасажыры могуць аплочваць праезд у метро Пекіна з дапамогай карт Mastercard і Visa, выпушчаных за межамі Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Для гэтага неабходна прыкласці карту да спецыяльнага турнікета на ўваходзе і выхадзе са станцыі. Аплата адбываецца аўтаматычна, сродкі спісваюцца ў адпаведнасці з пагадненнем з банкам-эмітэнтам.

Чан Цін, кіраўнік прадстаўніцтва Mastercard у Кітаі, адзначыў, што запуск такой сістэмы дазволіў Пекіну далучыцца да гарадоў, якія паспяхова ўкаранілі адкрытую сістэму аплаты праезду ў грамадскім транспарце, такіх як Лондан і Нью-Ёрк.

Таксама плануецца ўкараненне аплаты праезду з выкарыстаннем картак JCB.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.