Вы тут

Што не трэба рабіць на агародзе?


Усе мы ведаем, што свой агарод варты намаганняў і што ўласная гародніна куды больш карысная за пакупную. Аднак не заўсёды з агародам у нас усё выходзіць так, як запланавалі. Чаму? Што зрабілі не так?


1. Вырошчванне расады ў неаптымальных умовах

Большасць з нас для вырошчвання расады выкарыстоўвае падаконнікі. 

Добра, калі яны паўднёвыя, прынамсі, раслінам хопіць асвятлення. Але калі ў распараджэнні вашай расады толькі паўночныя і ўсходнія вокны, то расада будзе занадта тонкай і доўгай. Ёй будзе цяжка адаптавацца ў адкрытым грунце і даць ураджай, на які здольны дадзены сорт. У гэтым выпадку лепш за ўсё купіць гатовую расаду.

2. Занадта рана высаджваем

Не варта пачынаць пасадку раней, чым настане сапраўды стабільнае цёплае надвор’е. Памідоры, баклажаны, агуркі, перац і дыні вельмі адчувальныя ў гэтых адносінах. І, як паказвае практыка, тое, што пасаджана ў недастаткова прагрэты грунт, адстае ў развіцці ад таго, што было пасаджана тыднямі пазней у цёплую градку.

3. Саджаем занадта густа

Некаторая гародніна з кароткім вегетацыйным перыядам, напрыклад, салата, не супраць густой пасадкі. Па меры росту мы часта вырываем зеляніну з градкі для свайго стала. Тым не менш большасць гародніны патрабуе дастаткова месца для росту каранёў і лісця. Некаторыя расліны, як памідоры, маюць патрэбу ў вентыляцыі, таму, калі яны растуць занадта блізка адзін да аднаго, лісты дакранаюцца адзін да аднаго, і паветра не здольна іх высушыць. Тады яны могуць лёгка падхапіць грыбковыя захворванні. Таксама шмат месца любіць перац, капуста, бульба, кукуруза.

4. Занадта шмат ці мала паліваем

Добры ўраджай забяспечыць толькі аптымальны паліў, розны для поэных відаў гародніны. Нікому з іх не падабаецца засуха ці карані ў вадзе. Калі расліны засыхаюць, абавязкова праверце, ці дастаткова вільготная глеба. Калі не будзеце рэагаваць своечасова, гародніна будзе дэфармаваная або ненатуральна малая. Калі вады занадта шмат, агароднінныя культуры могуць падгніваць, а лісце стане жоўтым, як у выпадку засухі.

5. Не паляпшаем урадлівасць глебы

Важна выдзяляць час на ўзбагачэнні глебы, таму што гэтая памылка не можа быць хутка выпраўлена пазней. Глеба, не запраўленая перагноем, будзе даваць нізкія ўраджаі, і яны будуць нестабільнымі. Дадаваць арганіку на агарод лепш або позняй восенню, або ранняй вясной. У любым выпадку да сяўбы ці пасадкі.

6. Не любім праполку

Маладым усходам гародніны на градцы перашкаджае пустазелле. Яно забірае ў іх ваду і святло, а таксама пажыўныя рэчывы. Рост пустазелля спыняе мульчыраванне міжраддзяў. Не выкарыстоўвайце хімічныя гербіцыды для вырошчвання сваёй гародніны. Вас выручыць рэгулярная ручная праполка.

7. Вырошчваем занадта шмат гародніны

Калі ласка, не саджайце гародніну, якую не любіце. Больш практычна купіць пару кілаграмаў гэтага віду і на гэтым спыніцца. Варта саджаць толькі тое, што вам дорага ці асабліва любімае. Але нават такую гародніну вырошчвайце ў разумных колькасцях. Так, каб можна было зрабіць запасы на зіму і паесці ў сезон. Не стаўце сябе ў сітуацыю, калі гародніны вам ужо дастаткова, а ўраджай яшчэ не ўвесь сабраны.

8. Не робім апоры для раслін, якія гэтага патрабуюць

Пры пасадцы агуркоў, памідораў ці іншай гародніны, якая мае патрэбу ў падвязцы, абавязкова паклапаціцеся пра апоры, таму што незамацаваныя расліны ўпадуць на зямлю і вы страціце частку ўраджаю. У самым простым варыянце выдайце памідорам па калку, а для агуркоў пабудуйце вігвам, забіўшы шэсць высокіх калкоў па крузе і абвязаўшы іх вяроўкай.

9. Не адразу змагаемся са шкоднікамі і захворваннямі

Усе мы рэгулярна назіраем за агародам. Трэба рэагаваць адразу, як толькі заўважаеце першыя сімптомы захворванняў. У гэтым выпадку можна абысціся народнымі метадамі. Калі праблема зайшла далёка, то давядзецца выкарыстоўваць хімічныя прэпараты. А гэтага хацелася б максімальна пазбегнуць.

10. Адсутнасць плана пасадак на агародзе

Гародніна не павінна расці выпадкова. Яе севазварот неабходна планаваць. На самай урадлівай глебе мы сеем у першы год капусту, другі — перац, памідоры, а на трэці — караняплоды.

Акрамя гэтага, трэба ўлічваць спалучальнасць раслін на градцы. Веданне гэтых прынцыпаў з’яўляецца ключом да паспяховага культывавання раслін, а таксама абароны ад хвароб і шкоднікаў. Варта саджаць побач расліны, якія аказваюць дабратворны ўплыў адна на адну і растуць добра, чым расліны, якім разам складана.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Грамадства

Шлях да храма

Шлях да храма

Кастрычнік абвешчаны месяцам рэлігійнага турызму. 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.