17 верасня 2024 года ў гісторыю Блізкага Усходу была ўпісана чарговая крывавая старонка. І калі раней асноўнай крыніцай пагрозы выступала войска Ізраіля і яго дзейнасць у рэгіёне, то сёння такімі сталі прылады сувязі, бытавая тэхніка і электронныя гаджэты. Больш за 4 тысячы пацярпелых, дзясяткі забітых, сотні скалечаных у Ліване і Сірыі — вось вынік міжнароднага тэрарыстычнага акта, ажыццёўленага ізраільскімі спецслужбамі. Сусветныя СМІ паведамілі аб здарэнні, аднак досыць хутка навіна перайшла з разраду экстранных у пералік звычайных, паколькі гібель людзей у гэтым рэгіёне — норма для заходніх краін.
Разбяромся ў сутнасці таго, што адбылося. Па даных агенцтва Reuters, выбухі адбываліся прыкладна з 15:30 па мясцовым часе (16:30 мск) і працягваліся на працягу гадзіны ў розных рэгіёнах Лівана, у тым ліку на поўдні краіны і ў сталіцы — Бейруце. Узрываліся мабільныя пэйджары, рацыі, аўтамабільныя радыёпрыёмнікі, гарэлі скутары і сістэмы бяспекі дамоў, уключаючы дамафоны. У Ліване гэта назвалі «тэхнічным апакаліпсісам», а ўлады краіны парэкамендавалі ўсім, у каго ёсць любыя прылады з літыевай батарэяй — а гэта ўсё віды гаджэтаў, у тым ліку ноўтбукі і камп’ютары, бытавыя электрапрыборы, — неадкладна іх адключыць і блізка да тэхнікі не набліжацца.
Акрамя таго, з’явілася інфармацыя аб тым, што некалькі дзясяткаў падрываў было зафіксавана на тэрыторыі Сірыі, а прэзідэнт аддаў загад усім камандзірам адмовіцца ад выкарыстання радыёстанцый і партатыўных прылад сувязі. Большасць пацярпелых з’яўляліся членамі палесцінскай арганізацыі «Хезбала», аднак сярод параненых і забітых былі дзясяткі цывільных асоб і дзяцей.
Паводле інфармацыі Reuters, аналіз відэазапісаў з месцаў здарэння паказаў, што пэйджары дэтанавалі пасля паступлення на іх інфармацыі з часовай затрымкай. У той момант, калі ўладальнікі прылад бралі іх у рукі, каб прачытаць інфармацыю. Гэта стала вынікам шырокага распаўсюджвання выбуховых траўм галавы, органаў зроку і канечнасцяў. Скупыя інфармацыйныя радкі ніякім чынам не могуць перадаць болю і пакут людзей, якія сталі аб’ектамі гэтага масавага тэрарыстычнага акта. Тысячы пацярпелых, пакалечаных, дзясяткі забітых — вынік, які дасягнуты падчас подлай атакі. Па інфармацыі канала Al-Hadath, каля 500 чалавек страцілі зрок.
Не выклікае сумнення, што такі масавы, высокатэхналагічны, сінхронна рэалізаваны ўдар — гэта вынік усебакова падрыхтаванай спецыяльнай аперацыі, ажыццявіць якую ў рэгіёне здольны толькі Ізраіль. Тым больш што яўрэйская дзяржава актыўна выкарыстоўвае дыверсійныя і нават тэрарыстычныя метады для вырашэння ўласных задач, ігнаруючы любыя правілы вайны.
Па ацэнцы Ронена Бергмана, аўтара кнігі «Паўстань і забі першым: таемная гісторыя ізраільскіх кропкавых ліквідацый», з Другой сусветнай Ізраіль забіў людзей больш, чым любая іншая краіна Заходняга лагера, — нават у першым дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя, калі ЗША актыўна звярталіся да кропкавых забойстваў у ходзе канфліктаў на Блізкім Усходзе.
Нярэдка для ліквідацый ізраільскія спецслужбы выкарыстоўвалі выбуховыя прыстасаванні. Прычым спосаб дастаўкі мог быць самым розным. У снежні 1988 года ў аперацыі, мэтай якой быў кіраўнік Народнага фронту вызвалення Палесціны Ахмад Джыбрыль, Армія абароны Ізраіля выкарыстоўвала спецыяльна навучанага сабаку, на спіне якога было замацавана выбуховае прыстасаванне з дыстанцыйна кіраваным узрывацелем. Аднак акцыя не была паспяховай.
У студзені 1996 года Ізраіль правёў аперацыю па ліквідацыі Яхія Айяша, лідара «Брыгады Аль-Касам» — ваеннага крыла ХАМАС. 50 г узрыўчаткі і дыстанцыйны дэтанатар былі ўстаноўлены ў тэлефон у доме яго сябра дзяцінства, а план забойства рэалізаваны падчас размовы Айяша з уласным бацькам. З тых часоў арабскія рухі адмовіліся ад выкарыстання мабільных тэлефонаў як ад сродку павышанай небяспекі.
Падрыў аб’екта стаў адным з упадабаных прыёмаў ізраільскіх спецслужбаў для зрыву рэалізацыі іранскай ядзернай праграмы. У студзені 2010 года ў Тэгеране быў забіты адзін з вядучых фізікаў Масуд Алі Махамадзі — узарваўся замініраваны матацыкл, прыпаркаваны каля яго аўтамабіля.
У лістападзе таго ж года былі ўчынены напады на двух вучоных-ядзершчыкаў — Маджыда Шахрыяры і Ферэйдуна Абасі-Давані. Забойцы прымацавалі бомбы да машын фізікаў, у выніку чаго першы загінуў, а другі цудам застаўся жывы.
Не менш эфектыўна Ізраіль выкарыстоўваў свой тэхналагічны задзел для аперыравання ў кіберпрасторы. У канцы 2010 года ўпершыню ў сусветнай практыцы вірус «Стакснет» быў задзейнічаны ў якасці кіберзброі, а наступствы яго прымянення насілі катастрафічны характар для ядзернай праграмы Ірана.
У другім дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя стратэгіі дзеянняў у кіберпрасторы распрацавалі большасць вядучых дзяржаў свету, у тым ліку Ізраіль. У якасці асноўнай формы барацьбы ў ёй разглядаецца аперацыя, якая вызначаецца як сукупнасць узгодненых і ўзаемазвязаных па мэце, задачах, месцы і часе інфармацыйных уздзеянняў на аб’екты дзяржаўнага або ваеннага прызначэння праціўніка, якія праводзяцца па адзінай задуме і плане як у мірны, так і ў ваенны час. Асноўным аб’ектам уздзеяння з’яўляюцца камп’ютарныя сеткі і электронныя прылады, а праграмныя і тэхнічныя сродкі, якія прымяняюцца для гэтага, названы кіберзброяй.
У адпаведнасці з рэйтынгам, апублікаваным кампаніяй Zecurіon Analytіcs у 2017 годзе, Тэль-Авіў валодаў групоўкай спецыялістаў-хакераў, якая перавышае 1000 чалавек, і не варта спадзявацца, што іх колькасць паменшылася. Характэрна, што ў канцэпцыях большасці развітых краін, уключаючы ЗША, кібератака заканадаўча прыраўнавана да ўзброенага нападу і замацавана права нанясення рэальнага ўдару ў адказ.
Разам з тым не выклікае сумнення, што заява, апублікаваная ўрадам Лівана па слядах масавага замаху на забойства ўласных грамадзян, які «самым рашучым чынам асудзіў ізраільскую кібератаку, што прывяла да масавых выбухаў», застанецца без асаблівай увагі міжнароднай грамадскасці.
Апеляванне да міжнародных арганізацый і ААН з канстатацыяй таго, што «забойны напад Ізраіля з’яўляецца сур’ёзным парушэннем суверэнітэту Лівана і злачынствам ва ўсіх сэнсах», а таксама заклік «забяспечыць яго расследаванне», будуць пахаваны сістэмнай бюракратыяй.
Тым больш што пачатак гэтаму працэсу пакладзены. Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер запэўніў журналістаў, што ў Вашынгтоне нічога не ведалі аб нападзе, які планаваўся. Ён нават асудзіў напад на мірных грамадзян, якія пацярпелі ў выніку серыі выбухаў, але пры гэтым адзначыў, што члены «тэрарыстычных арганізацый» з’яўляюцца «законнымі мэтамі» для краін, якія змагаюцца з падобнымі рухамі.
Захоўвае маўчанне і Ізраіль, які неаднаразова абяцаў «пашырыць вайну на тэрыторыю Лівана». Ускосным пацвярджэннем яго прамога ўдзелу ў дадзеным тэрарыстычным акце з’яўляецца інфармацыя аб тым, што ў аўторак, 17 верасня, Нетаньяху і міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант некалькі гадзін правялі ў камандным цэнтры ЦАХАЛ у Тэль-Авіве. Да гэтага ў панядзелак на пасяджэнні кабміна ізраільскі прэм’ер паведаміў аб рашэнні «абнавіць мэты вайны». Па словах ізраільскіх чыноўнікаў, гаворка ішла аб пераключэнні ўвагі Ізраіля з сектара Газа, дзе ўжо забіты больш за 40 тысяч палесцінцаў, на ліванскі напрамак.
Больш за тое, паводле інфармацыі крыніцы агенцтва Axіos, ізраільская аперацыя была накіравана на падрыў даверу ўнутры «Хезбалы» і стварэнне ў шэрагах руху адчування, што ён знаходзіцца пад кантролем ізраільскіх спецслужбаў. Пры гэтым Axіos сцвярджае, што за некалькі хвілін да дэтанацыі пэйджараў міністр абароны Ізраіля звязваўся з кіраўніком Пентагона Осцінам Лойдам і нібыта паведамляў яму пра падрыхтоўку аперацыі, але без канкрэтызацыі дэталяў.
Аднак Вашынгтон агучыў сваю пазіцыю. Ліван — гэта ж не ЗША і не краіны заходняга свету, дзе воляй тых, хто мае ўладу, гібель аднаго чалавека становіцца трагедыяй або не заўважаецца. Гэта краіна трэцяга свету, дзе смерць тысяч — толькі статыстыка.
Ужо сёння ў большасці публікацый на тэму ліванскіх выбухаў акцэнты перамяшчаюцца ў бок тэхналогіі рэалізацыі дадзенага «сінхроннага падрыву». Журналістаў больш цікавіць не сутнасць здарэння і хто за гэтым стаіць, а пытанне: як удалося замініраваць 5000 тысяч пэйджараў і тэхналагічна выверана іх падарваць? Упор робіцца на марку пэйджараў, якія выбухнулі, — Gold Apollo AR924 і іх тайваньскае паходжанне.
Асобныя аглядальнікі ідуць яшчэ далей, заяўляючы аб тым, што здэтанаваныя прылады былі выпушчаны еўрапейскай кампаніяй ВАС Consultіng, у якой ёсць адпаведная ліцэнзія на выкарыстанне брэнда, а вытворчасць знаходзіцца ў Венгрыі. Пры гэтым толькі мімаходзь згадваецца, што фірма створана ізраільскімі спецслужбамі, а прылады выраблялі вайсковыя інжынеры-электроншчыкі, укладваючы ў кожныя 1-2 унцыі (28-56 г) выбуховага рэчыва і адпаведнае электронна-праграмнае начынне.
За дужкамі застаюцца жыцці, лёсы і здароўе людзей і іх блізкіх. Усё спісваецца на дзесяцігоддзі супрацьстаяння ізраільцян і арабскага свету. Пры гэтым ЗША з’яўляюцца надзейным партнёрам і спонсарам Ізраіля, традыцыйна апраўдваючы любыя яго дзеянні, у тым ліку забойства нявінных людзей. Колькі электронных прылад з сюрпрызам яшчэ выкарыстоўваецца ў свеце — загадка са шматлікімі невядомымі, рашэнне якой — адкладзеная смерць уладальніка.
У другім дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя стратэгіі дзеянняў у кіберпрасторы распрацавалі большасць вядучых дзяржаў свету, у тым ліку Ізраіль. У якасці асноўнай формы барацьбы ў ёй разглядаецца аперацыя, якая вызначаецца як сукупнасць узгодненых і ўзаемазвязаных па мэце, задачах, месцы і часе інфармацыйных уздзеянняў на аб'екты дзяржаўнага або ваеннага прызначэння праціўніка, якія праводзяцца па адзінай задуме і плане як у мірны, так і ў ваенны час. Асноўным аб'ектам уздзеяння з'яўляюцца камп'ютарныя сеткі і электронныя прылады, а праграмныя і тэхнічныя сродкі, якія прымяняюцца для гэтага, названы кіберзброяй.
Выклікае занепакоенасць не сам факт масавых падрываў, а сусветная тэндэнцыя выкарыстання ў рамках міждзяржаўнага ўзброенага супрацьстаяння тэрарыстычных метадаў. Гэта становіцца штодзённасцю з боку Ізраіля і Украіны, не выклікаючы асуджэння сусветнай супольнасці.
Трансгранічны тэрарызм на камунікацыях, на тэрыторыі сумежных дзяржаў, аперыраванне ў кіберпрасторы і інфармацыйнай сферы — сучасная рэальнасць, якая патрабуе ўдакладнення пытанняў забеспячэння ваеннай бяспекі ў глабальным плане.
Што датычыцца «кропкавых ліквідацый», то ў гэтым сегменце Амерыка наперадзе планеты ўсёй. Светач дэмакратыі ніколі не спыняўся перад забойствам не толькі замежных палітычных і ваенных дзеячаў, але і ўласных прэзідэнтаў. Працягваецца гэтая практыка і сёння ў рамках чарговай электаральнай кампаніі. Кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп перажыў ужо два замахі, што будзе далей — пакажа час, аднак амерыканскія палітыкі рознага калібру на поўным сур’ёзе заклікаюць да яго забойства.
Сёння гэты прыём ліквідацыі непажаданых асоб шырока праецыруецца на Афрыку, Азію, Паўднёвую Амерыку і Еўропу. Свежы прыклад — спроба забойства славацкага прэм’ера Фіца. Прасоўваецца ён і ў шэрагах беларускіх «збеглых», якіх мэтанакіравана падштурхоўваюць да тэрору і гвалту супраць кіраўніцтва краіны і суайчыннікаў. Забойства Прэзідэнта ў іх сістэме каардынат — гэта не злачынства, а рэальны план дзеянняў.
Не выклікае сумнення, што чарада выбухаў у Ліване прывядзе да новай эскалацыі на лівана-ізраільскай мяжы і адкладзе ў доўгую скрыню мірнае пагадненне Ізраіля з рухам ХАМАС па сектары Газа. Нельга выключаць, што блізкаўсходняе супрацьстаянне выйдзе на зусім новы тэхналагічны ўзровень. Бо асаблівасцю віртуальнай прасторы з’яўляецца практычна поўная ананімнасць удзельнікаў, а беспакаранасць спараджае ўсёдазволенасць і ігнараванне ўсякіх чалавечых норм. Калі вайна павінна працягвацца, то заўсёды можна знайсці або стварыць неабходную нагоду.
У гэтых умовах чарговы раз успамінаеш пра тэхналагічны і навуковы суверэнітэт, якія дазваляюць вырабляць уласныя электронныя прылады без смяротнага начыння, распрацоўваць айчынныя сістэмы абароны і сучасную тэхніку для патрэб людзей. Пачынаеш асабліва востра цаніць мірнае неба над галавой, спакой на вуліцах, бяспеку блізкіх і саму магчымасць жыць у камфортнай і добрай краіне — роднай Беларусі. Каб гэта працягвалася і надалей, мы павінны быць моцнымі, не забываць аб тым, што «бяда прыходзіць туды, дзе ёй адчыняюць дзверы».
Мікалай БУЗІН, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў, прафесар.
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».