Чарговае пагадненне сяброўскіх галіновых прафсаюзаў падпісана ў штаб-кватэры ФПБ. Бакі маюць намер аб’яднаць намаганні ў абароне працоўных правоў і інтарэсаў працоўных, рыхтаваць сумесныя прапановы і рэкамендацыі сацыяльнай накіраванасці, абменьвацца вопытам, рэалізоўваць новыя сумесныя праекты.
— У нас вельмі шмат агульных тэм. Не толькі методыкі выкладання дысцыплін, якія мы можам адзін у аднога запазычыць. Гэта і міжнародныя канферэнцыі, і праца з моладдзю і ветэранамі. Нам ёсць што абмеркаваць і чаму павучыцца. Захоўваючы падмурак, які заклалі нашы ветэраны, будзем развіваць узаемадзеянне новымі напрамкамі і праектамі. У тым ліку і ў галіне сумесных культурных праграм, каб больш даведацца аб традыцыях сяброўскіх народаў. У бліжэйшы час мы маем намер абмяняцца дэлегацыямі, абмеркаваць дэталі і перавесці ў практычнае рэчышча замацаваныя подпісамі дамоўленасці, — расказала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч.
Яшчэ адна дамоўленасць у рамках мерапрыемства — салідарнасць на міжнародным узроўні. Галіновыя прафсаюзы Беларусі і Узбекістана выказалі гатоўнасць падставіць адно аднаму плячо на розных міжнародных пляцоўках.
У сваю чаргу старшыня прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Узбекістана Раўшан Бядзілаў выказаў упэўненасць у тым, што супрацоўніцтва двух бакоў атрымае новы імпульс.
— Наша папярэдняя дамова, на 2020 — 2024 гады, была вельмі насычанай. І мы працягнем узаемадзеянне па ўдасканаленні практыкі сацыяльнай абароны, працоўных адносін і калектыўна-дагаворнай рабоце. Перакананы, усё гэта паслужыць інтарэсам нашых членаў прафсаюза, — рэзюмаваў Раўшан Бядзілаў.
Алена КРАВЕЦ
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.