Вы тут

Сергяенка: Паспяховыя праекты ёсць у многіх рэгіёнах краіны


Выязны семінар Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшоў у Брэсцкай вобласці. Мерапрыемства прысвячалася вывучэнню пытанняў рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў і арганізацыі дзейнасці службы «адно акно» на прыкладзе горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.


Фота: БелТА

У рабоце семінара ўзялі ўдзел члены Савета Рэспублікі, старшыні абласных, раённых, Мінскага гарадскога Саветаў, старшыні абласных, раённых, сельскіх выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

У першай палове дня ўдзельнікі семінара працавалі па секцыях. Першая секцыя (яна працавала ў Баранавічах) пачала работу з наведвання мемарыяла ў гонар лётчыкаў — Герояў Рэспублікі Беларусь Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі. Мемарыял, да якога ўсклалі кветкі, памятныя дошкі на вуліцах, якія носяць імёны герояў, з’явіліся менавіта ў выніку рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы па ўвекавечанні памяці герояў. Аб гэтым прысутным расказаў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Максім Антанюк.

Вынікам увасаблення ў жыццё яшчэ адной грамадзянскай ініцыятывы стала адкрыццё першага ў краіне Музея народнага адзінства ў сярэдняй школе № 1 горада Баранавічы імя С. І. Грыцаўца. Гэты музей таксама наведалі ўдзельнікі мерапрыемства.

Другая секцыя семінара працавала ў Баранавіцкім раёне. Найперш ушанавалі памяць герояў і ахвяр вайны ў вёсцы Моўчадзь. У Моўчадзі паказалі малыя архітэктурныя формы, шэраг аб’ектаў сацыяльнай сферы, якія з’явіліся ў выніку рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. У скверы Народнага адзінства гасцям паказалі камень, устаноўлены ў гонар 600-годдзя населенага пункта. Цікавую экскурсію па храме Святых апосталаў Пятра і Паўла правёў настаяцель іерэй Іван Пашкевіч.

У Ляхавіцкім раёне (там працавала трэцяя секцыя выязнога семінара) дэпутаты і запрошаныя ўдзельнікі мерапрыемства найперш пакланіліся памяці воінаў, якія загінулі ў гады вайны. Помнік знаходзіцца ў вёсцы Навасёлкі. У гэтым населеным пункце таксама прадэманстравалі прыклады рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў.

Удзельнікі кожнай з секцый мелі магчымасць пазнаёміцца з работай службы «адно акно» ў гарадах і сельскай мясцовасці.

— Тэма рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў надзвычай важная, — сказаў журналістам Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. — Мы ўбачылі цэлы шэраг прыкладаў добрых спраў, якія спачатку з’явіліся ў выглядзе ідэй, а іх ажыццяўленне стала магчымым дзякуючы нераўнадушным людзям. Цяпер з’явілася магчымасць падтрымліваць грамадзянскія ініцыятывы матэрыяльна, ёсць адпаведная заканадаўчая база. У першым рэгіёне ёсць чаму павучыцца, у гэтым упэўніліся дэпутаты нашага парламента на аб’ектах Баранавічаў, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Пытанні, вынесеныя на парадак дня, удзельнікі форуму абмеркавалі на пленарным пасяджэнні. Падрабязны матэрыял аб рабоце семінара — у наступным нумары «Мясцовага самакіравання».

Загаловак у газеце: Ад ідэі — да ўвасаблення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Грамадства

Шлях да храма

Шлях да храма

Кастрычнік абвешчаны месяцам рэлігійнага турызму. 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.