Вы тут

Хто едзе на конкурс «Наша пакаленне — 2024»?


Па рашэнні Белтэлерадыёкампаніі на творчым спаборніцтве нашу краіну прадставіць Стасся Корсак. Міжнародны тэлевізійны конкурс дзіцячай аўтарскай песні «Наша пакаленне» пройдзе ў Казані 12 кастрычніка.


Маштабны тэлепраект летась прайшоў пад дэвізам «Музыка без межаў» і аб’яднаў у рамках вакальнага батла 13 краін. 

А вось на сёлетнім конкурсе нашу краіну прадставіць юная артыстка, падапечная Прадзюсарскага цэнтра «СПАМАШ» Стасся Корсак. На рахунку дзяўчыны — шэраг перамог і ўзнагарод аўтарытэтных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, у тым ліку «серабро» Міжнароднага конкурсу «San Remo» ў Італіі.

Спецыяльна для Міжнароднага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу дзіцячай аўтарскай песні «Наша пакаленне — 2024» Стасся Корсак напісала песню «Пудра». На кампазіцыю ўжо выйшаў і кліп. Дапамагаў у напісанні і прафесійным афармленні песні юнай артыстцы яе брат Вадзім Лупін (вядомы пад псеўданімам DJ Іner), які з’яўляецца дыска- і хаус-дыджэем, прадзюсарам і прамоўтарам. 

Што датычыцца конкурсу, то ён пройдзе на маштабнай пляцоўцы сталіцы Татарстана — у горадзе Казані ў лядовым палацы спорту «Таннафта Арэна». Падрыхтоўку афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на «Наша пакаленне» здзяйсняе Белтэлерадыёкампанія сумесна з Прадзюсарскім цэнтрам «Спамаш». А трансляцыю творчага спаборніцтва ўсе змогуць убачыць на платформах Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.