Завяршыўся прыём заявак на ўдзел у ХІІІ Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі». Па выніках яго журы патрэбна будзе ацаніць 424 творчыя работы ад юных выканаўцаў з усёй краіны.
Выбраць з соцень таленавітых хлопцаў і дзяўчат найлепшых — няпростая задача, якую цяпер будзе вырашаць аўтарытэтнае журы радыёконкурсу на чале з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным. Імёны тых, хто пройдзе ў наступны тур і атрымае магчымасць выступіць у Вялікай студыі Дома радыё, стануць вядомыя пасля 6 кастрычніка.
А вось ужо пераможцаў «Маладых талентаў Беларусі» мы даведаемся 15 лістапада падчас грандыёзнага гала-канцэрта, якім адкрыецца цыкл святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага радыё. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі, а таксама магчымасць пачуць сябе ў радыёэфіры. Па выніках конкурсу выйдзе радыёпраграма «Маладыя таленты Беларусі», дзе прагучаць музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў.
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».