26 верасня на тэрыторыі ААТ «Керамін» у Мінску, з удзелам прадстаўнікоў і спецыяльнай тэхнікі Кастрычніцкага РАНС, УП «Мінгаз», АДАІ Кастрычніцкага РУУС, РДГА «БДПА», ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд», прайшоў Адзіны дзень бяспекі.
У актавай зале адбыўся лекцыйны занятак з работнікамі прадпрыемства, вучэбная эвакуацыя пацярпелага пры пажары, адпрацаваны дзеянні пажарнай дружыны.
На пляцоўцы перад будынкам заводаўпраўленняў была арганізавана работа інтэрактыўных пунктаў: «Аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпеламу», «Прапаганда бяспечнага карыстання газам», «Бяспека дарожнага руху», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», «Электрабяспека».
— Вядома, любы член нашага калектыву знаходзіцца ў дастаткова бяспечным асяроддзі як на вытворчасці, так і дома. Тым не менш, па розных прычынах сітуацыя можа рэзка памяняцца, і мы павінны пра гэта памятаць. У любую секунду можна аказацца ў надзвычайнай сітуацыі, і ад нашых дзеянняў будзе залежаць дабрабыт і нас саміх, і нашых блізкіх. Нездарма пытанню бяспекі жыццядзейнасці надаецца вялікая ўвага, бо, на жаль, падзеі ў сусветнай практыцы і ў нашай краіне паказваюць, што мы губляем людзей на пажарах, стыхійных бедствах, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ «Керамін» Дзмітрый Шацянок. — Мы разумеем, што павінны быць да гэтага гатовыя, таму хаця б раз у год стараемся нагадваць сваім работнікам аб самых простых правілах бяспекі.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».