Унутраны валавы прадукт у нашай краіне расце тэмпамі, вышэйшымі за сярэднесусветныя, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тэмп росту ВУП у студзені-жніўні склаў 104,9 %. «Гэта значна вышэй за прагнозныя тэмпы», — адзначылі ў Мінэканомікі.
Прамысловасць захоўвае статус аднаго з лідараў, яго рост складае 7,1 %. Удалося значна нарасціць выпуск легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў, вагонаў, матацыклаў, аптычных прыбораў і радыёнавігацыйнай апаратуры.
Наша прадукцыя карыстаецца павышаным попытам, сведчыць зніжэнне складскіх запасаў. Так, у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года іх суадносіны скарацілася на 7,5 працэнтнага пункта. У выніку ўзровень запасаў стаў значна ніжэйшым за сярэдняе значэнне апошніх 10 гадоў.
Высокія пазіцыі ўтрымлівае гандаль: рознічны тавараабарот вырас на 12 %, а аптовы — на 7,1 %. Гэтаму спрыяе рост рэальных даходаў насельніцтва. Намаганнямі працаўнікоў вёскі забяспечана добрая дынаміка ў сельскай гаспадарцы — плюс 7,2 %. Значная прыбаўка атрымана па яйках (113 %), малаку (105,9 %), мясе птушкі (104 %), гародніне (104,5 %) і збожжы (106,4 %). Важкі ўнёсак у эканоміку зрабіла будаўніцтва, калі за 8 месяцаў года рост гэтай галіны склаў 9 %. Паскоранымі тэмпамі павялічваюцца выдаткі на набыццё машын і абсталявання — іх доля ў агульным аб’ёме ўкладанняў ушчыльную наблізілася да 40 %.
Экспарт тавараў і паслуг працягвае ўстойліва аднаўляцца. Экспарт тавараў склаў 22,8 мільярда долараў, чаму спрыяла нарошчванне фізічных аб’ёмаў паставак. Пры гэтым цэнавая кан’юнктура таксама паляпшаецца. У прыватнасці, экспарт на рынкі дружалюбных краін вырас на 4,3 %, у краіны Азіі — на 10,8 %, Афрыкі — у 4 разы.
Устойлівая работа эканомікі дазваляе забяспечваць апераджальны рост рэальна наяўных даходаў насельніцтва — на 9,9 % за студзень—ліпень. У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,4 %, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 22 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,8 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,8 %.
Сяргей КУРКАЧ
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».