Вы тут

Лукашэнка працягвае размову са студэнтамі ў фармаце «Адкрыты мікрафон» сустрэчай у БДУІР


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня наведвае ў Мінску Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Гэта мерапрыемства працягвае размову кіраўніка дзяржавы са студэнтамі ў фармаце «Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам», паведамляе БелТА.


Прэзідэнту падчас наведвання БДУІР даложаць аб стане і перспектывах развіцця ВНУ. Ён азнаёміцца з выставай навукова-тэхнічных і інавацыйных дасягненняў. Увазе Аляксандра Лукашэнкі будзе таксама прадстаўлена выстава навуковых і інавацыйных дасягненняў тэхнічных ВНУ Мінска.

На сустрэчы з кіраўніком дзяржавы таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, студэнты, магістранты іншых тэхнічных ВНУ сталіцы. Гэта БНТУ, БДТУ, БДАТУ, Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі і Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі.

Раней 2 верасня падобнае мерапрыемства прайшло ў Віцебску, дзе Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са студэнтамі ВНУ Віцебскага рэгіёна.

«У школьнікаў павінны быць роўныя ўмовы для паступлення ў ВНУ», — заявіў Прэзідэнт.

Перш чым пачаць размову, кіраўнік дзяржавы вырашыў сказаць некалькі слоў, як той казаў, на злобу дня. «Я дастаткова інфармаваны аб шматлікіх працэсах у грамадстве. У тым ліку знакам (і вельмі добра знаёмы) з вашымі навучальнымі праграмамі, адсочваю, як праходзяць уступныя экзамены, размеркаванне. Пра што вы пішыце, кажаце, спрачаецеся, у агульных рысах мне таксама вядома», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прызнаўся, што як прэзідэнта яго перш за ўсё хвалюе пытанне даступнасці вышэйшай адукацыі. «Галоўнае, каб кожны з нашых маладых хлопцаў і дзяўчат, якія скончылі сярэднюю школу, меў магчымасць паступіць у ВНУ. На роўных», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў яго час паступіць у ВНУ было вельмі складана. Конкурсы былі вельмі высокімі, да таго ж свой адбітак накладвала і карумпаванасць сістэмы адукацыі. Цяпер ёсць іншая праблема — недабор на пэўныя спецыяльнасці. З гэтым пытаннем яшчэ трэба будзе разабрацца, адзначыў Прэзідэнт.

«Я імкнуся рабіць усё, каб усе мелі роўныя ўмовы», — заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што дастойныя ўмовы працы і заработная плата, сацыяльная падтрымка будуць прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў наступнай пяцігодцы. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў будучыні працягнецца развіццё інжынернай галіны. Трэба будзе таксама ў паскораным фармаце правесці навукова-тэхнічную рэвалюцыю.

«Не пакінем без увагі і інжынераў, якія заўтра прыйдуць непасрэдна на вытворчасць, заводы, у сельскагаспадарчыя арганізацыі. Годныя ўмовы працы, у тым ліку зарплата, сацыяльная падтрымка, жыллё ў абавязковым парадку будуць прыярытэтам палітыкі дзяржавы ў наступнай пяцігодцы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Будзе дапоўнена.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».