Вываз экспартных беларускіх грузаў праз марскія парты РФ у першым паўгоддзі вырас на 22,5%. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой падчас пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.
Дзмітрый Крутой зрабіў акцэнт на развіцці лагістыкі. «У нас ужо ёсць некалькі міжурадавых пагадненняў. І сёння ў рамках Групы высокага ўзроўню прысутнічае прадстаўнічая дэлегацыя нашых транспартных ведамстваў. Я назаву толькі адну лічбу: за першае паўгоддзе вываз экспартных беларускіх грузаў праз расійскія марскія парты склаў 7,3 млн т.гэта плюс 22,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Вядома, у большай ступені задзейнічаны Парты паўночнага захаду Расіі. Але ёсць вельмі добрыя прыклады пастаўкі нашых грузаў па ўсходнім палігоне, па Паўночным марскім шляху і па калідоры «Поўнач — Поўдзень», — адзначыў ён.
Прэв’ю: БелТА
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».
«Наш слоган — „У нагу з часам“».