Кітайскі міжнародны фестываль канфуцыянскай культуры 2024 года праходзіць з 27 верасня да 7 кастрычніка ў горадзе Цюйфу, што ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), дзе нарадзіўся вялікі філосаф Канфуцый (551-479 гг. да н.э.), перадае «Сіньхуа».
Фестываль, які мае назву «Гутаркі з Канфуцыем, узаемнае навучанне цывілізацый», як чакаецца, будзе садзейнічаць узаемнаму навучанню паміж рознымі цывілізацыямі свету, выкарыстоўваючы мудрасць філосафа.
У рамках фестывалю будуць праведзены разнастайныя мастацкія паказы, выставы і шоў, гасцям таксама будзе прапанавана знаёмства з народнымі звычаямі правінцыі Шаньдун. Усе гэтыя мерапрыемствы арганічна спалучаюць у сабе элементы культуры і турызму.
Сюй Жун, чыноўніца Міністэрства культуры і турызму КНР, паведаміла, што фестываль збярэ больш за 370 замежных удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, замежных устаноў па вывучэнні канфуцыянства і прадстаўнікоў акрэдытаваных у Кітаі замежных дыпмісій.
Па словах Сюй Жун, ведамства будзе актыўна падтрымліваць намаганні правінцыі Шаньдун па ператварэнні фестывалю ў платформу для зносін і ўзаемнага навучання паміж сусветнымі цывілізацыямі, павышаючы тым самым міжнародны ўплыў кітайскай культуры.
Арганізатарамі фестывалю гэтага года выступаюць народны ўрад правінцыі Шаньдун, Міністэрства культуры і турызму КНР і Усекітайская камісія па справах ЮНЕСКА.
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».
«Наш слоган — „У нагу з часам“».