14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Галоўчанка абазначыў мэтавую задачу для «БЕЛДЖЫ»


Мэтавая задача для СЗАТ «БЕЛДЖЫ» — выпуск да 100 тыс. аўтамабіляў у год. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час наведвання завода, перадае БелТА.


Фота БелТА

Раман Галоўчанка адзначыў, што зараз адзначаецца добры попыт на беларускія аўтамабілі і ў Беларусі, і ў Расіі. «Аўтамабілі запатрабаваны. Будзе відавочна ў гэтым годзе прададзена больш як 60 тыс. машын. Гэта вельмі добрыя лічбы, — адзначыў ён. — Рынкавая кан’юнктура таксама мяняецца. Мы адсочваем, як паводзяць сябе расійскія вытворцы, якія планы там».

Па словах прэм’ера, мэтавая задача — давесці аб’ём вытворчасці «БЕЛДЖЫ» да 100 тыс. аўтамабіляў у год. Менавіта пад гэта ўжо распрацоўваецца дакументацыя па будаўніцтве дадатковых магутнасцяў, вытворчых карпусоў і адпаведнага абсталявання для павелічэння не толькі аб'ёму вытворчасці, але і лакалізацыі. Адзін з элементаў, лакалізаваных літаральна ў апошнія месяцы, — пластыкавыя дэталі бампераў аўтамабіляў. Па ўсёй астатняй наменклатуры таксама разгорнутая работа. У першую чаргу з айчыннымі вытворцамі, не толькі дзяржаўнага, але і прыватнага сектара», — звярнуў увагу ён.

І ўсё ж, на думку кіраўніка ўрада, тэмпы недастатковыя. «Трэба максімальна зацікаўліваць вытворцаў, — падкрэсліў Раман Галоўчанка. — Вядома, трэба глядзець, каб асвойваныя вырабы не моцна адрозніваліся, прынамсі на першым этапе, па цане ад імпартных. Але ад гэтага нікуды не адыдзем. Гэта галоўная задача. Гэта ўсё — і тэхналагічная бяспека, і суверэнітэт, і гарантыя таго, што мы зможам у далейшым самастойна вызначаць аб’ём вытворчасці і паставак незалежна ад імпартуемых элементаў».

Кіраўнік беларускага ўрада даручыў кіраўніцтву завода актывізаваць работу па лакалізацыі кампанентаў для аўтамабіляў.

Акрамя гэтага, прэм’еру прадставілі найноўшыя аўтамабілі Geely Atlas і Okavango, а таксама электрамабіль ЕХ5, які плануецца паставіць на выпуск з другога паўгоддзя 2025 года.

Мадэль Geely Galaxy E8 Раман Галоўчанка апрабаваў асабіста і ацаніў навінку, якую зусім хутка прэзентуюць у Мінску. «Дынамічная машына, спорткар практычна», — канстатаваў прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Грамадства

Шлях да храма

Шлях да храма

Кастрычнік абвешчаны месяцам рэлігійнага турызму. 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.