Як паведамілі ў Акадэміі навук Кітая, тры аб’екты геалагічнай спадчыны КНР адабралі ў «Другую групу 100 аб’ектаў сусветнай геалагічнай спадчыны». У спіс патрапіла «месца паходжання закамянеласцяў расліннасці пермскага перыяду ва Уда» ва Унутранай Манголіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтая група закамянеласцяў, якую таксама называюць «раслінныя Пампеі», захавала трапічны дажджавы лес, якому каля 300 мільёнаў гадоў. Кіраўнік навукова-даследчай групы аб’екта, дырэктар Нанкінскага інстытута геалогіі і палеанталогіі Кітайскай акадэміі навук Ван Цзюнь адзначыў, што на вугальным радовішчы Уда ў горадзе Ухай ва Унутранай Манголіі быў знойдзены густы лес, пахаваны пад вулканічным туфам таўшчынёй каля 66 сантыметраў. Да цяперашняга часу ў раёне Уда ўжо выяўлены раслінныя закамянеласці сямі асноўных катэгорый.
На думку спецыялістаў, асяроддзе, у якім знаходзілася расліннасць, было пад уплывам перыяду, калі клімат на Зямлі пераходзіў ад ледавіковага да цяплічнага, які вельмі падобны на цяперашняе кліматычнае асяроддзе. Гэтыя закамянеласці паказалі працэс вуглеўтварэння ў раслінах, а таксама з’яўленне лясоў. Гэтая знаходка мае вялікую каштоўнасць для вывучэння тэндэнцый трансфармацыі расліннасці ва ўмовах кліматычных змяненняў.
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».
«Наш слоган — „У нагу з часам“».