14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Раман Галоўчанка павіншаваў Мінпрам з 30-годдзем


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка павіншаваў Міністэрства прамысловасці з 30-годдзем на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


«Многія з прысутных у гэтай зале памятаюць, як у далёкім 1996 годзе на першым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт нашай краіны заявіў аб тым, што ў Беларусі спынілі так званую разбойную прыватызацыю, на якой паспела нажыцца нямала людзей і іншых нашых дзяржавах-суседзяў. І, напэўна, гэтае лёсавызначальнае рашэнне кіраўніка дзяржавы стала адпраўным пунктам для развіцця айчыннай прамысловасці. Я заўсёды гаварыў і гавару: калі рэальная эканоміка нечым і пахне, то гэта пах машыннага масла», — сказаў Раман Галоўчанка.

За 30 гадоў гісторыі, за вельмі невялікі перыяд, створаны з нуля найважнейшыя вытворчасці. Так, прадпрыемствы сістэмы Мінпрама выпускаюць поўную лінейку пасажырскай тэхнікі з класічным рухавіком унутранага згарання. «Тралейбусы, тралейбусы з аўтаномным ходам, новыя прадукты, электробусы, трамваі — мы поўнасцю забяспечваем сябе ўласнай вытворчасцю пасажырскага транспарту», — падкрэсліў ён.

Акрамя пасажырскага транспарту, у Беларусі з’явіліся вялізныя кампетэнцыі ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, у аўтамабілебудаванні. «Гэта таксама заслуга нашых прамыслоўцаў, якія і зараз прадаўжаюць над гэтым працаваць. Галоўная задача, якую вырашае Міністэрства прамысловасці на бягучым этапе, — павышэнне ўстойлівасці вытворчай сферы ў новых умовах. У першую чаргу за кошт нівеліравання наступстваў неспрыяльнай знешняй кан’юнктуры. Безумоўна, гэта сур’ёзны выклік для ўсёй нашай прамысловасці. Але ўсім трэба разумець, што вяртання да ранейшай мадэлі ўжо не будзе», — папярэдзіў прэм’ер.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што стратэгічная задача беларускай прамысловасці — максімальнае асваенне выпуску ўсяго спектра высокатэхналагічнай і канкурэнтаздольнай прадукцыі як унутры краіны, так і за яе межамі. «Гэта патрабуе прынцыпова новых падыходаў да пабудовы вытворчасці, вынаходства абсалютна новай мадэлі ўзаемадзеяння навукі і вытворчасці. Асноўная задача для далейшай работы прадпрыемстваў — вельмі глыбокая лакалізацыя з адначасовым павелічэннем аб’ёму экспарту прадукцыі, — дадаў ён. — Магутны імпульс развіццю ключавых напрамкаў у прамысловасці дасць рэалізацыя больш як 60 значных інвестыцыйных праектаў з мільярдамі рублёў інвестыцыйных укладанняў. Іх выкананне таксама будзе садзейнічаць станаўленню ўсяго тэхналагічнага ланцужка, вытворчасці не толькі гатовых вырабаў, але і сыравіны, матэрыялаў, кампанентаў, камплектуючых, што павінна забяспечыць максімальную самадастатковасць нашай прамысловасці ў цэлым».

Аднак няма мэты замясціць усё да апошняга ніта, звярнуў увагу кіраўнік урада. «Усё прадыктавана прынцыпамі рынкавай і эканамічнай мэтазгоднасці. Але часам я бачу, што нашы многія прамыслоўцы яшчэ спрабуюць займаць асцярожную пазіцыю, маўляў, „а ім ужо не трэба, не будзем рызыкаваць, сітуацыя супакоіцца, уляжацца, возьме, дзе танней“ і гэтак далей Я яшчэ раз падкрэслю: стратэгічна ў нас няма іншага шляху, акрамя як забяспечыць уласны тэхналагічны суверэнітэт. Але не толькі гэта з’яўляецца галоўнай задачай. Іх вельмі шмат, уключаючы і якасць выпускаемай прадукцыі, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, укараненне сучасных сістэм кіравання жыццёвым цыклам вырабаў, кіраваннем прадпрыемствам, кіраваннем выдаткам, кіраваннем якасцю. Гэта яшчэ вельмі вялікі блок пытанняў, над якімі трэба працаваць у кіраўніцкай камандзе прадпрыемства Міністэрства прамысловасці», — заўважыў Раман Галоўчанка.

Беларусь паслядоўна спраўляецца з усімі выклікамі. І лепшым доказам таму служаць бесстароннія лічбы, сказаў прэм’ер. «Практычна за дзве апошнія дзесяцігодкі, гэта значыць з 2016 года, аб’ём прамысловай вытворчасці на прадпрыемствах Мінпрама вырас у паўтара раза ў супастаўных умовах. Экспарт за гэты ж перыяд вырас больш як у два разы. І ў бягучым годзе захоўваецца пазітыўная дынаміка. Нагадаю, што ўсё гэта адбываецца ў няпростых знешніх умовах разрываў вытворчых лагістычных ланцужкоў і беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску», — прывёў лічбы кіраўнік урада.

Пакуль аснова гэтага руху наперад — раней закладзены магутны вытворчы патэнцыял, зазначыў прэм’ер-міністр. «Пакуль ён дае магчымасць эфектыўна вырашаць задачы, якія даведзены да міністэрства адпаведным рашэннем кіраўніка дзяржавы. Але наперадзе шмат цяжкай, няпростай і вельмі адказнай работы. Прамысловасць — гэта гонар Рэспублікі Беларусь, сімвал тэхналагічнага прагрэсу і інавацыйнага патэнцыялу», — заявіў ён.

Вядома, галоўная каштоўнасць любой сістэмы, асабліва такой буйной, як Міністэрства прамысловасці, — гэта зусім не станкі, не абсталяванне, не асноўныя фонды, не грошы. Гэта людзі, працоўныя калектывы. У сістэме міністэрства працуюць больш за 150 тыс. чалавек. «Гэта людзі, якія заўсёды адрозніваліся высокім прафесіяналізмам і адданасцю справе. Вядома ж, асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны, якія не толькі закладвалі фундамент цяперашняга ўстойлівага развіцця прамысловасці, але многія з якіх прадаўжаюць эфектыўна і рэзультатыўна працаваць па гэты дзень», — сказаў на заканчэнне Раман Галоўчанка. 

Прэм’ер-міністр таксама зачытаў віншавальны адрас ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»